Белкі | |
польск. Biełki | |
Першыя згадкі: | 1676 |
Мясцовая назва: | Biêłki |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Мілейчыцы |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-332 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°33′56″ пн. ш. 23°9′21″ у. д. / 52.56556° пн. ш. 23.15583° у. д.Каардынаты: 52°33′56″ пн. ш. 23°9′21″ у. д. / 52.56556° пн. ш. 23.15583° у. д. |
Белкі на мапе Польшчы ![]() ![]() Белкі |
Бе́лкі (па-польску: Biełki, па-падляску: Biếłki[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мілейчыцы.
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга ў Сасінах). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятога Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
У міжваенны пэрыяд Белкі прыналежалі да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 65 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[4].
|