«Белінтэрсат-1» | |
Тып | спадарожнік |
---|---|
Вытворца | Кітайская аэракасьмічная карпарацыя навукі і тэхнікі (Пэкін) |
Першы палёт | 15 студзеня 2016 (8 гадоў таму) |
Канец эксплюатацыі | 2031 год |
Статус | эксплюатуецца |
Асноўныя эксплюатанты | «Завод дакладнай электрамэханікі» (в. Станькаў, Беларусь) |
Гады вытворчасьці | 2013—2015 |
Усяго выраблена | 1 |
«Белінтэрсат-1» — беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік, выраблены кітайскай карпарацыяй «China Aerospace Science and Technology Corporation» і француска-італьянскай кампаніяй «Thales Alenia Space». Запуск спадарожніка адбыўся 15 студзеня 2016 року з касмадрому Січан у Кітаі[1]. Ракета-носьбіт — «Вялікі паход 3Б»[2].
Плянуецца, што спадарожнік правядзе на арбіце 15 гадоў і будзе забясьпечваць перадачу тэле- і радыёсыгналу, а таксама шырокапалосны доступ у інтэрнэт[2].
«Белінтэрсат-1» стаў 9-м геастацыянарным спадарожнікам на кітайскай плятформе «Ўсход ёсьць чырвоным(zh) 4», створанай у 2006 годзе. На яго ўсталявалі 38 прыёмаперадатчыкаў (транспондэраў) вытворчасьці францускага СП «Талес-Аленья Космас» (Канны, дэп. Прыморскія Альпы), што было найбольшым вытворцам спадарожнікаў у Эўропе. З агульнага ліку, 20 прыёмаперадатчыкаў працавалі ў Ц-дыяпазоне (ад 4 да 8 гігагэрц) электрамагнітнага спэктру з шырынёй паласы частасьцяў па 36 мэгагэрц у кожнага. Астатнія 18 працавалі ў К’ю-дыяпазоне ад 12 да 18 ГГц, зь якіх 14 мелі шырыню паласы частасьцяў па 36 МГц кожны, а 4 астатнія — па 54 МГц. Пагатоў прыёмаперадатчыкі ў Ц-дыяпазоне мелі кругавую палярызацыю(be), а ў К’ю-дыяпазоне — лінейную. Магутнасьць падсыстэмы электрасілкаваньня складала 10 500 Ват. Зона пакрыцьця Ўсходняга паўшар’я Зямлі прыёмаперадатчыкамі падзялялася на 4 прамяні: Афрыканскі, Глябальны, Усходні і Эўрапейскі. Пагатоў прыёмаперадатчыкі ў К’ю-дыяпазоне працавалі толькі на Афрыку і Эўропу, а ў Ц-дыяпазоне — у Афрыканскім, Глябальным і Ўсходнім прамянях. Існавала магчымасьць пераключэньня большасьці прыёмаперадатчыкаў у Ц-дыяпазоне між 3 прамянямі. 4 з 12 прыёмаперадатчыкаў на Афрыку маглі прымаць сыгнал у Эўрапейскім промні і перавыпраменьваць яго ў Афрыканскім празь перапаласоўку, бо сыгнал уздымалі на спадарожнік у Эўрапейскім промні, а спускалі ў Афрыканскім[3].
Прамень[3] | Дыяпазон | Лік прыёма-перадатчыкаў | Шырыня паласы частасьцяў (МГц) | Палярызацыя | Лінія ўніз (МГц) | Лінія ўверх (МГц) | Маяк (МГц, палярызацыя) |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Афрыканскі | К’ю, Ц | 12 (К’ю), ад 6 да 16 (Ц) |
36 | лінейная (вэртыкальная/гарызантальная для К’ю), кругавая (левая/правая для Ц) |
10950-11200 (К’ю), 3600-4200 (Ц) |
14000-14500 (К’ю), 5850-6450 (Ц) |
11194 вэртык. і 11197 гарыз. (К’ю), 4194 кругавая і 4195,6 лінейная (Ц) |
Глябальны | Ц | ад 2 да 4 | 36 | кругавая | 3600-4200 | 5850-6450 | 4194 кругавая і 4195,6 лінейная |
Усходні | Ц | ад 2 да 12 | 36 | кругавая | 3600-4200 | 5850-6450 | 4194 кругавая і 4195,6 лінейная |
Эўрапейскі | К’ю | 6 | 36 (для 2), 54 (для 4) | лінейная | 10825-10950, 11200-11450 | 12750-13125 | 11445 гарызантальная |
Спадарожнік «Белінтэрсат-1» мог абслуговаць 58 краінаў Усходняга паўшар’я ў 2 промнях К’ю-дыяпазону:
Цэнтар касьмічнай сувязі са спадарожнікам «Белінтэрсат-1» месьціўся ў вёсцы Станькаў Койданаўскага раёну (Менская вобласьць) і належаў УП «Завод дакладнай электрамэханікі». Ён улучаў антэны, радыёчастотнае і сэрвэрнае абсталяваньне. Наземны комплекс кіраваньня (НКК) ў яго складзе ўлучаў Цэнтар кіраваньня палётам, Цэнтар наземнага прымяненьня і 3 аддзелы: 1) продажу рэсурса спадарожніка, 2) радыёчастотнага абсталяваньня і антэнаў, 3) сыстэмнага адміністраваньня. НКК сачыў за карыснай нагрузкай (прыёмаперадатчыкамі) спадарожніка праз 3 антэны:
Антэну A3 (C-13м) дадаткова выкарыстоўвалі для рэзэрваваньня антэны A1 (C-13м). У складзе Цэнтру касьмічнай сувязі таксама дзейнічаў тэлепорт, што аказваў праз спадарожнік паслугі тэлевяшчаньня і сувязі. Вяшчаньне і разьмеркаваньне спадарожнікавых тэлеканалаў ажыцьцяўлялі праз антэну A4 (Ku-11м) К’ю-дыяпазону, што працавала ў Эўрапейскім промні. Абсталяваньне дазваляла кадаваць, мультыплексаваць і мадуляваць спадарожнікавы тэлесыгнал. Праз антэну магчыма перадаваць да 34 тэлеканалаў і 10 радыёпраграмаў. Сеткі спадарожнікавай сувязі стваралі праз 3 галоўныя зямныя станцыі:
Тэлепорт «Белінтэрсат» аказваў 6 відаў паслуг праз спадарожнік:
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |