Берасьцейскі ўнівэрсытэт | |
Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. С. Пушкіна | |
Заснаваны | 6 чэрвеня 1945 (79 гадоў таму) |
---|---|
Тып | Урадавы |
Рэктар | Ганна Сендзер[1] |
Факультэтаў | 11 |
Колькасьць пэрсаналу | 600 (2012) |
Колькасьць студэнтаў | 10 тыс. (2012) |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Берасьце |
Краіна | Беларусь |
Кампус | Гарадзкі |
Былыя назвы | Берасьцейскі настаўніцкі інстытут (да 1950 г.), Берасьцейскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (да 1995 г.) |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | www.brsu.by |
Берасьце́йскі дзяржа́ўны ўнівэрсытэ́т імя А. С. Пу́шкіна (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Берасьце.
Установа адукацыі Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. С. Пушкіна (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — найстарэйшы ВНУ Берасьцейшчыны. 6 чэрвеня 1945 г. Савет народных камісараў БССР зацьвердзіў Пастанову № 801 аб стварэньні Берасьцейскага настаўніцкага інстытуту. У 1950 г. ВНУ пераўтварылі ў Берасьцейскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут. У 1995 годзе ён быў ператвораны ва ўнівэрсытэт. На чэрвень 2003 г. існавала 12 факультэтаў і 53 катэдры. Працавалі каля 750 выкладнікаў, зь іх 20 дактароў навук і 246 кандыдатаў навук. Навучаліся 8697 студэнтаў, зь іх звыш 5200 (60%) на дзённым аддзяленьні і 4150 (48%) на платнай аснове. Конкурс на ўступных іспытах перавысіў 3 чалавекі на месца, што было прынамсі 10-м найбольшым паказьнікам у Беларусі[2]. На 2012 год навучаньне вялося па трох профілях: навуковаму, гуманітарнаму і пэдагагічнаму. На 52 катэдрах унівэрсытэту працавалі каля 560 выкладчыкаў, сярод якіх 20 дактароў навук і прафэсараў, 240 кандыдатаў навук і дацэнтаў.
У структуры ўнівэрсытэту 11 факультэтаў:
Для паступленьня ва ўнівэрсытэт неабходна пасьпяхова здаць цэнтралізаванае тэставаньне. Дзейнічае бакаляўрыят, магістратура і асьпірантура. Дзейнічае Савет па абароне кандыдацкіх дысэртацыяў. Ва ўнівэрсытэце працуе рэдакцыйна-выдавецкі аддзел. Выдаецца газэта «Берасьцейскі ўнівэрсытэт», навукова-тэарэтычны часопіс «Весьнік Берасьцейскага ўнівэрсытэта», Электронныя вучэбныя выданьні выкладчыкаў.