Благушка | |
![]() | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Грыбы |
Тып | Basidiomycota (Базыдыёміцэты) |
Парадак | Boletales - Балетальныя |
Сямейства | Paxillaceae - Капытнікавыя |
Род | Paxillus - Капытнік |
Бінамінальная намэнклятура | |
Paxillus atrotomentosus Fr. | |
Благушка (Капытнік цёмналямцавы, сьвінарка; лац. Paxillus atrotomentosus)
Капялюш 3-20 см у дыямэтры, з завёрнутымі ў ніз краямі, сьветла-карычневы сухі. Мякаць ледзь бураватая. Пласьцінкі жаўтаватыя. Ножка 5-8 * 2-3 см, чорна-бурая.
Малавядомы ядны грыб, расьце каля пней дрэў у ігліцавых і мяшаных лясах. Пладаносіць у ліпені — верасьні. Спаратрофны ксілатроф. У Беларусі расьце паўсюль, звычайна ў невялікай колькасьці.
Пашыраны ў Эўразіі (краіны Зах. Эўропы, Балтыі, Беларусь, эўрапейская частка Расеі, Украіна, Малдова, Закаўказьзе, Урал, Казахстан, Зах. і Усх. Сыбір, Сярэдняя Азія) і Паўночнай Амэрыцы. Геаграфічны элемэнт барэяльны. Тып арэалу эўразійска-амэрыканскі[1].
Благушка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў