Блэдзкае

Возера
Блэйскае
Blejsko jezero
Панарама Блэйскага
Панарама Блэйскага
Возера Блэйскае
Краіна Славенія
Плошча 1,45 км²
Максымальная глыбіня 30 м
Найбольшая даўжыня 2,1 км
Найбольшая шырыня 1,4 км
Вышыня над узроўнем мора 475 м
Каардынаты 46°21′52″ пн. ш. 14°5′41″ у. д. / 46.36444° пн. ш. 14.09472° у. д. / 46.36444; 14.09472Каардынаты: 46°21′52″ пн. ш. 14°5′41″ у. д. / 46.36444° пн. ш. 14.09472° у. д. / 46.36444; 14.09472
Блэйскае на мапе Славеніі
Блэйскае
Блэйскае
Блэйскае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Блэ́йскае (па-славенску: Blejsko jezero) альбо Блэ́дзкае — возера ў славенскім рэгіёне Крайна, каля якога знаходзіцца горад-курорт Блэд, а таксама горнае плято Паклюка. Возера знаходзіцца на вышыні 475 м над узроўнем мора[1]. Плошча возера складае 1,45 км² пры даўжыні 2,1 км і шырыні 1,4 км. Максымальная глыбіня — 30 м.

Высокія горы не прапускаюць зімнія патокі паветра і ствараюць у даліне асаблівы мікраклімат[2]. У ліпені і жніўні возера награваецца да 25 °C. На сярэдзіне возера знаходзіцца невялікі востраў (Blejski otok) зь вядомай Марыінскай царквою і важнымі раскопкамі з раньняга сярэднявечча. Для наведваньня вострава прапануюць традыцыйныя драўляныя лодкі под названай «плетна». Над возерам на стромкай скале знаходзіцца Блэдзкі замак. Яшчэ адной цікавай славутасьцю зьяўляецца замак Грымчшэ.

Возера Блэйскае — месца правядзеньня буйных міжнародных спаборніцтваў па акадэмічным веславаньні. На возеры праходзілі чэмпіянаты сьвету па акадэмічным веславаньні (1966, 1979, 1989, 2011) і Эўропы (1956), а таксама этап Кубку сьвету па акадэмічным веславаньні ў 2010 годзе[3].