Борут Пагор | |
па-славенску: Borut Pahor | |
4-ы прэзыдэнт Славеніі | |
---|---|
22 сьнежня 2012 — дасюль | |
Папярэднік: | Даніла Цюрк |
7-ы прэм’ер-міністар Славеніі | |
7 лістапада 2008 — 10 лютага 2012 | |
Папярэднік: | Янэз Янша |
Наступнік: | Янэз Янша |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
2 лістапада 1963 Пастойна |
Партыя: | |
Адукацыя: | Люблянскі ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Борут Пагор (па-славенску: Borut Pahor, 2 лістапада 1963, Пастойна, СФРЮ) — славенскі палітык. Прэм’ер-міністар Славеніі з 7 лістапада 2008 па 20 верасьня 2011 году. Прэзыдэнт Славеніі з 23 сьнежня 2012 году.
Нарадзіўся ў горадзе Пастойна, дзяцінства прайшло ў Нова-Горыцы. Скончыў сацыялягічны факультэт Люблянскага ўнівэрсытэту.
Старшыня Нацыянальнай асамблеі (ніжняй палаты) Дзяржаўнага сходу Славеніі ў 2000—2004. Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ў 2004—2008 гадох. Лідэр сацыял-дэмакратычнай апазыцыі ў Славеніі з канца 1990-х гадоў, якая пад яго кіраўніцтвам выйграла парлямэнцкія выбары ў 2008 годзе. 7 лістапада парлямэнт ухваліў яго кандыдатуру на пасаду прэм’ер-міністра Славеніі. 11 лістапада прадставіў склад ураду Славеніі. У 2011 годзе яму быў вынесены вотум недаверу па выніках разгляду шэрагу законапраектаў. Ураду Пагора не ўдалося правесьці дзьве ключавыя эканамічныя рэформы.
Пагор вылучыў сваю кандыдатуру на Прэзыдэнцкія выбары 2012 году. У першым туры ён заняў першае месца, набраўшы 41,9%, а дзейны прэзыдэнт Даніла Тарка набраў 37,2%[1][2]. Па выніках другога туру выбараў, які адбыўся 2 сьнежня, Пагор атрымаў пераканаўчую перамогу, набраўшы 67,44% галасоў.[3]..
На прэзыдэнцкіх выбарах 12 лістапада 2017 году пераабраны прэзыдэнтам Славеніі.