Боян Багданавіч | ||
![]() | ||
Пазыцыя: | лёгкі форвард, атакавальны абаронца | |
Рост: | 202 см | |
Вага: | 98 кг | |
Грамадзянства: | ||
Нарадзіўся: | 18 красавіка 1989[1][2] (36 гадоў) | |
Драфт | ||
31, драфт НБА 2011 году | ||
Клюбная інфармацыя | ||
---|---|---|
Клюб | Бруклін Нэтс | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2004—2005 | HKK Zrinjski Mostar[d] | |
2005—2009 | Рэал Мадрыд | |
2005—2006 | → HKK Zrinjski Mostar[d] | |
2006—2008 | → Real Madrid Baloncesto B[d] | |
2008—2009 | → UCAM Murcia[d] | |
2009—2011 | KK Cibona[d] | |
2009 | → Real Madrid Baloncesto B[d] | |
2011—2014 | Фэнэрбахчэ | |
2014—2017 | Бруклін Нэтс | |
2017 | Вашынгтон Ўізардс | |
2017—2019 | Індыяна Пэйсэрз | |
2019—2022 | Юта Джаз | |
2022—2024 | Дэтройт Пістанз | |
2024 | Нью-Ёрк Нікс | |
2024— | Бруклін Нэтс | |
Статыстыка на NBA.com |
Боян Багданавіч (па-харвацку: Bojan Bogdanović; нар. 18 красавіка 1989 году, Мостар, СР Босьнія і Герцагавіна, СФР Югаславія) — харвацкі баскетбаліст, які выступае за «Бруклін Нэтс» з НБА.
Багданавіч пачаў сваю баскетбольную кар’еру ў 2004 годзе ў клюбе «Зрынскі» з роднага гораду. У 2005 годзе падпісаў пяцігадовы кантракт з мадрыдзкім «Рэалам», але адразу быў аддадзены ў арэнду ў «Зрынскі» на адзін год. У наступныя гады бараніў колеры мадрыдцаў, а ў 2008 годзе на правах арэнды далучыўся да «Мурсіі», а па сэзоне 2008—2009 гадоў разьвітаўся з «Рэалам»[3]. У жніўні 2009 году далучыўся да харвацкай «Цыбоны»[3], праз год падоўжыўшы кантракт на тры гады. Пазьней Багданавіч называў повязь з клюбам як аднага з чыньнікаў таго, што ён пастанавіў прадстаўляць Харватыю на міжнародным узроўні[4]. 19 чэрвеня 2011 году Багданавіч падпісаў шматгадовы кантракт з «Фэнэрбахчэ»[5]. 23 чэрвеня 2011 году ён быў абраны камандай «Маямі Гіт» пад агульным 31-м нумарам на драфце НБА 2011 году. Пазьней яго абмянялі ў «Мінэсоту Тымбэрўулвз», а затым зноў у «Нью-Джэрзі Нэтс» у ноч драфту[6][7]. Тым часам сам гулец працягваў бараніць колеры турэцкага клюбу[8].
20 ліпеня 2014 году баскетбаліст склаў трохгадовую ўгоду з «Бруклін Нэтс» на 10 мільёнаў даляраў[9][10]. Пасьля пачатку ў першых 19 гульнях сэзону 2014—2015 гадоў Багданавіч страціў месца ў асноўным складзе 10 сьнежня супраць «Чыкага Булз»[11]. У апошнім матчы рэгулярнага сэзону «Нэтс» 15 красавіка ў матчы супраць «Арланда Мэджык» Багданавіч згуляў найлепшую гульню ў сэзоне, набраўшы 28 пунктаў пры ўдалых 12-і кідках з 17-і зробленых, і дапамог «Нэтс» заняць 8-е месца ва Ўсходняй канфэрэнцыі, перамогшы зь лікам 101:88[12]. У першым раўндзе плэй-оф «Нэтс» прагулялі «Атланта Гокс» зь лікам 4:2. 5 сакавіка 2016 году гулец набраў рэкордныя за кар’еру 44 пункты ў пераможным матчы над «Філадэлфіяй Сэвэнці Сыксэрз» зь лікам 131:114. Ягоны вынік стаў найбольшым сярод гульцоў «Нэтс» з тых часоў, як Дэран Ўільямз набраў 57 пунктаў 4 сакавіка 2012 году, і найбольшым сярод усіх гульцоў «Нэтс» з моманту пераезду каманды ў Бруклін перад сэзонам 2012—2013 гадоў[13].
22 лютага 2017 году Багданавіч быў абменены ў «Вашынгтон Ўізардс»[14]. Ужо 1 сакавіка ён набраў 27 пунктаў у матчы супраць «Таронта Рэптарз»[15]. Праз чатыры дні ён назьбіраў 15 пунктаў з 27 агулам набраных, закінуўшы пяць трохпунктавых кідкоў[16]. 7 сакавіка ён набраў 29 пунктаў і ўсталяваў рэкорд франшызы паводле колькасьці выкананых штрафных кідкоў, паклаўшы на свой рахунак 16 з 16 пунктаў у пераможным матчы ныд «Фінікс Санз»[17]. 10 ліпеня 2017 году баскетбаліст падпісаў кантракт з «Індыянай Пэйсэрз»[18]. Цягам сэзону ён двойчы набраў 29 пунктаў у матчах супраць «Бруклін Нэтс» і «Мілўокі Бакс». У трэцім матчы першага раўнду плэй-оф харват набраў 30 пунктаў, але агулам «Пэйсэрз» саступілі ў сэрыі «Кліўлэнд Кавальерз». 28 лютага 2019 году ён усталяваў свой максымум, набраўшы 37 пунктаў у матчы супраць «Мінэсоты Тымбэрўулвз»[19][20]. 7 ліпеня 2019 году Багданавіч падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Ютай Джаз» на 73 мільёны даляраў[21], што зрабіла яго самым высокааплатным харвацкім спартоўцам за ўсю гісторыю. У траўні 2019 году выбыў праз траўму, заўчасна скончыўшы сэзон. 7 траўня 2021 году баскетбаліст набраў рэкордныя за кар’еру 48 пунктаў матчы супраць «Дэнвэр Нагетс»[22][23].
26 верасьня 2022 году гулец быў абменены ў «Дэтройт Пістанз»[24]. Багданавіч дэбютаваў у «Пістанз» 19 кастрычніка, набраўшы 24 пункты і зрабіўшы пяць падбораў у пераможным матчы над «Арланда Мэджык» зь лікам 113:109. 31 кастрычніка склаў новую двухгадовую ўгоду зь «Пістанз» на 39,1 мільёнаў даляраў[25]. 8 лютага 2024 году гулец трапіў у «Нью-Ёрк Нікс»[26]. Улетку 2024 году быў зноў абменены ў «Бруклін Нэтс».
Багданавіч прыцягваўся да матчаў зборных Харватыі розных векаў. У 2010 годзе далучыўся да нацыянальнай зборнай Харватыі на чэмпіянат сьвету 2010 году. У ліпені 2012 году галоўны трэнэр зборнай Ясьмін Рэпэша выключыў Багданавіча з каманды з дысцыплінарных чыньнікаў[27].
Тым ня менш ён зноў далучыўся дахарвацкай каманды на чэмпіянат Эўропы 2013 году і чэмпіянат сьвету 2014 году. Ён таксама прадстаўляў Харватыю на чэмпіянаце Эўропы 2015 году, дзе каманда была выбітая ад зборнай Чэхіі[28]. За шэсьць матчаў на турніры ён набіраў у сярэднім 10,8 пунктаў ды рабіў 3,4 падборы і 1,2 перадачы пры 31,5 % удалых кідкоў за гульню. Гулец таксама прадстаўляў Харватыю на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году ў Рыю-дэ-Жанэйру. Ён стаў самым выніковым баскетбалістам турніру, набіраючы 25,3 пунктаў за гульню пры 50,6 % трапнасьці кідкоў.