Боў | |
Bow River | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Ледавік Боў у нацыянальным парку «Банф» |
Вышыня вытоку | 1960 м |
Вусьце | Паўднёвы Саскачэван |
Вышыня вусьця | 700 м |
Краіны басэйну | Канада |
Вобласьці | Албэрта |
Даўжыня | 587 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 129 м³/с |
Плошча басэйну | 26 200 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Мапа басэйну ракі Боў | |
Боў (па-ангельску: Bow River) — рака ў паўднёва-заходняй частцы Канады ў правінцыі Албэрта. Пры злучэньні з ракой Олдман утварае раку Паўднёвы Саскачэван.
Боў бярэ свой пачатак ад ледавіка Боў, што ў Скалістых гарах. Цячэ на поўдзень да вёскі Лэйк-Луіс. Потым рака паварочвае на ўсход і працякае праз гарады Банф і Канмор. Далей па цячэньні на рацэ знаходзіцца водасховішча Гост-Лэйк, даўжыня якога складае 13,5 кілямэтру. Ніжэй водасховішча Боў працягвае цячы на ўсход, працякаючы праз буйны цэнтар правінцыі, горад Калгары. Ніжэй за Калгары рака цячэ ва ўсходнім і паўднёва-ўсходнім кірунку да злучэньня з ракой Олдман каля вёскі Грасі-Лэйк у паўднёвай Албэрце. Даўжыня ракі складае 587 кілямэтраў, плошча басэйну 26 200 км². Максымальны сьцёк ракі складае 1640 м³/с, мінімальны — 3 м³/с.
Першыя людзі зьявіліся на рацэ прыкладна 11 тысяч гадоў назад. Яны займаліся паляваньнем на мамантаў і вялізных бізонаў. Першым эўрапейцам на берагах ракі стаў дасьледчык Дэйвід Томпсан. У 1787 року разам з індзейцамі пікані перазімаваў на раце. У 1875 року на месцы злучэньня рэк Боў і Элбоў быў заснаваны Калгары. Рака зьяўляецца галоўнай крыніцай чыстай вады для насельніцтва ў рэгіёне.
Боў (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў