Бранка Міркавіч

Бранка Міркавіч
Пазыцыя: разыгрываючы абаронца
Вага: 85 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 5 кастрычніка 1982(1982-10-05) (42 гады)
Клюбы
Гады Клюб
2003—2005 Сьмедзерава-1953[d]
2005—2007 Пелістэр[d]
2007—2009 Рылскі Спартыст[d]
2009—2010 Лукойл-Акадэмік[d]
2010—2011 Ігакея[d]
2011—2013 Рылскі Спартыст[d]
2013—2016 Цмокі-Менск
2016—2017 Арадзя[d]
2017—2019 Калеў
2019—2020 Цмокі-Менск
2020—2021 Піена жвайгждэс[d]

Бра́нка Мі́ркавіч (па-сэрбску: Бранко Мирковић, па-баўгарску: Бранко Миркович; нар. 5 кастрычніка 1982 году, Бялград, Югаславія) — сэрбскі баскетбаліст, які прыняў баўгарскае грамадзянства[1]. Выступае за нацыянальную зборную Баўгарыі[2].

Гуляць пачаў у Смэдэрэве, пасьля перайшоў у македонскі «Пелістэр». З 2007 выступаў у баўгарскім «Рыльскім Спартысьце», дзе цягам двух сэзонаў уваходзіў у асноўны склад і меў сярэднюю выніковасьць 12,7 пункты ў матчы. У 2009 падпісаў гадавы кантракт з «Лукойл-Акадэмік»[3], зь якім стаў чэмпіёнам Баўгарыі, аднак у асноўным складзе выходзіў толькі ў 9 матчах, а сярэдняя выніковасьць зьнізілася да 8 пунктаў/матч.

Па сканчэньні кантракту Міркавіч перайшоў у басьнійскі «Ігакея», але праз год вярнуўся ў «Рыльскі Спартыст». У сэзонах 2011—2012 і 2012—2013 рокаў удзельнічаў у матчах усіх зорак Баўгарскай баскетбольнай лігі. У 2013 дапамог клюбу заваяваць трэцяе месца ў чэмпіянаце. У ліпені 2013 заключыў кантракт зь беларускім клюбам «Цмокі-Менск»[2], у якім выступаў да 2016 року. Пасьля перайшоў у румынскую «Арадзю». У 2019 годзе вярнуўся ў беларускі клюбе, але праз сэзон 21 чэрвеня 2020 году далучыўся да летувіскага клюбу «Піена жвайгждэс»[4].

  1. ^ Бранко Миркович получи български паспорт (баўг.) Баскетбол. Sportonline.bg (6 красавіка 2013). Праверана 23 студзеня 2014 г.
  2. ^ а б Erik. (24 ліпеня 2013) Branko Mirkovic signed by Tsmoki-Minsk (анг.) Court Side Праверана 23 студзеня 2014 г.
  3. ^ ЛУКОЙЛ взе Бранко Миркович (баўг.) Трансфери. Лукойл АкадэмікПраверана 23 студзеня 2014 г.
  4. ^ «Branko Mirkovic signs with Pieno Zvaigzdes». Sportando.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]