Бронетранспартэ́р (БТР) — баявая браняваная колавая або гусенічная машына для перавозу мотастралкоў (да 28 чалавек), вядзеньня бою і агнявой падтрымкі, выведкі, аховы на маршы, патруляваньня і сувязі. Таксама выкарыстоўваецца для буксаваньня гарматы і мінамёту, эвакуацыі параненых і перавозу боепрыпасаў. Узброены 20-мілімэтровай аўтаматычнай гарматай і кулямётам або 2-ма кулямётамі, часам гранатамётам і процітанкавамі кіроўнымі ракетамі. Хуткасьць на колах дасягае 110 км/г. Запас ходу да 1000 км. На гусеніцах адпаведна 75 км/г і 400 км. Найчасьцей плывучы, прыстасаваны для паветранага перавозу і дэсантаваньня, абсталяваны радыёстанцыяй і прыладай для стральбы ноччу. У ЗША вырабляецца плывучы гусенічны M113, у Нямеччыне і Расеі — плывучыя колавыя «Фукс» і БТР-80 адпаведна[1].
![]() |
Гэта — накід артыкула па тэхніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |