Бронзаўка залацістая | |
![]() | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Суставаногія |
Кляса | Вусякі |
Атрад | Цьвердакрылыя |
Сямейства | Пласьцініставусыя |
Род | Бронзаўкі |
Від | Бронзаўка залацістая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cetonia aurata | |
Бронзаўка залацістая (Cetonia aurata) — жук зь сямейства пласьцініставусых (Scarabaeidae).
Афарбоўка цела залаціста-зялёная з мэталічным бляскам, ніз медна-чырвоны. Надкрыльлі зь белымі плямкамі. Даўжыня цела да 20 мм.
Лічынка выгнутая, шаравата-белая, пакрытая рыжымі валаскамі. Жыве ў гнілой драўніне.
Дарослыя бронзаўкі аб’ядаюць маладыя парасткі ды кветкі. Зімуюць у глебе. У адрозьненьне ад іншых жукоў лётаюць са складзенымі надкрыламі за кошт выразаў на іх баках.
![]() |
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
![]() | На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |