Брынза

Брынза
РэгіёнКарпаты
Асноўны складнік
Распаўсюджаныя складнікіавечае малако[d], казінае малако[d] і каровіна малако[d]

Бры́нза (па-румынску: brânză) — мяккі расольны фэрмэнтаваны сыр з авечага малака або сумесі авечага з казіным або каровіным, пашыраны ў Румыніі, Малдовы, Славаччыне, Заходняй Украіне, на поўдні Польшчы.

Зьмяшчае каля 45 % тлушчу, 2—3 % солі. Надаецца на салаты з садавінай, пасту-запраўку да салатаў і г. д. Пры традыцыйным спосабе вырабу са сьвежага тварагу фармуюцца вялікія кавалкі, якія 10—20 дзён дасьпяваюць на адкрытым паветры, а затым разьмінаюцца і прасуюцца ў драўляных фасках, з сольлю і вялікай колькасьцю вады. Фэрмэнтацыя адбываецца пад узьдзеяньнем бактэрый.

У XIX стагодзьдзі брынзай у Беларусі пачалі называць нарыхтаваны падобным спосабам у запас тварог. У пост, калі малочныя прадукты не спажываліся, добра адціснуты тварог перамешвалі з сольлю (у халодную пару году бяз солі), складалі ў дзежкі, залівалі або закладалі сьметанковым маслам, захоўвалі ў халодным месцы. Такая «брынза» была найбольш пашырана ў Цэнтральным і Ўсходнім Палесьсі, у іншых рэгіёнах вядомая над назвамі сырніца, масьленіца й іншымі. Елі гэтую страву звычайна разагрэтай.

У сучаснай Беларусі расольны фэрмэнтаваны сыр пад назвай брынза прамыслова вырабляецца з каровінага малака. Мае кісла-малочны, умерана салёны смак і пах. Зьмяшчае 50 % тлушчу ў сухім рэчыве, 3,5—4,0 % солі. Мае форму бруска з квадратнай асновай вагой 1,2—1,5 кг. Колер мякаці белы або жаўтаваты. Брынза дасьпявае ў бочках з расолам каля 20 дзён, пасьля чаго ідзе ў рэалізацыю.

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».