Брыт-поп

Брыт-поп
Стылістычнае паходжаньнеальтэрнатыўны рок, інды-рок, мэдчэстэр, брытанскае нашэсьце
Паходжаньнераньнія 1990-я, Вялікабрытанія
Тыповыя інструмэнтывакал, гітара, бас-гітара, бубны, клявішы
Папулярнасьцьвысокая зь сярэдзіны да канца 1990-х
Вытворныя формыНовая хваля новай хвалі, ліён-поп
Лягатып Вікісховішча Britpop ў Вікісховішчы

Брыт-поп (па-ангельску: Britpopжанр альтэрнатыўнага року, адраджэньне дамінавалага гітарнага стылю поп-музыкі 1960-х гадоў на музычнай сцэне Вялікабрытаніі ў 1990-я. Брыт-поп зьявіўся як адказ на папулярны рух грандж. Бацькамі брыт-попу лічацца такія музычныя гурты, як Blur, Oasis і Pulp, якія выпусьцілі свае культавыя альбомы («Parklife», «(What's the Story) Morning Glory?», «Different Class») у 1994—1995 гадох.

У 1960-я гады заснавальнікамі брыт-попа лічаццу The Kinks. Пасьля таго, як з-за рэзкай сацыяльнай афарбоўкі іх тэкстаў групе быў забаронены ўезд у Амэрыку, яны менш, чым іншыя групы брытанскага нашэсьця, датыкаліся з псыхадэліяй, і ў 1966 годзе выпусьцілі першы брытпоп-альбом «Face to Face». Эталёнамі жанру сталі і наступныя дзьве працы музыкаў — «Something Else by the Kinks» і «The Kinks Are the Village Green Preservation Society». Мэлёдыка брыт-попу The Kinks была сумесьсю ангельскага біту ад раньніх The Beatles і музычных традыцыяў мюзік-холу.

Сучасныя вытокі брыт-попу ляжаць у пост-панку і інды-року (у прыватнасьці такія калектывы, як Stone Roses, Smiths, Charlatans), калі ўсякія валасатыя (і ня вельмі) хлопчыкі вырашылі, што сучаснай музыцы бракуе пачуцьця і пачалі арганізоўваць групы, якія гралі да непрыстойнасьці старамодную музыку ў духу гіповых 60-х. Прынята лічыць, што тэрмін «брыт-поп» упершыню ўжыў журналіст і ўдзельнік панк-групы Goldblade Джон Роб у 1987 годзе. Так ён ахарактарызаваў музыку групы The Stone Roses. У 1997-м слова заслужыла месца ў Оксфардзкім слоўніку ангельскай мовы. Росквіт стылю прыйшоўся на 1994 год, калі Oasis і Blur выпусьцілі свае культавыя плястынкі Definitely Maybe і Parklife. Менавіта гэты год зьяўляецца пераломным у гісторыі рок-музыкі. Пасьля сьмерці лідэра Nirvana Курта Кабэйна асноўная маса прыхільнікаў року раскалоліся на тых, хто застаўся адданы амэрыканскай канцэпцыі, і на тых, хто стаў вітаць брытанскую хвалю. Панаваньне ў сьвеце року ізноў перайшло да Вялікабрытаніі. Амэрыка пакінула за сабой права разьвіваць панк-рок, грандж, пост-грандж, ню-мэтал і г. д. Ужо ў трэцім тысячагодзьдзі брытпоп прызналі і тамака.

Прадстаўнікі жанру на Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]