Брытанія найперш | |
Britain First | |
Лідэр партыі | Пол Голдынг[1] |
---|---|
Заснавальнік | Пол Голдынг[d] і Джым Доўсан[d] |
Дата заснаваньня | 2011 |
Штаб-кватэра | Сўонлі, Кент, Ангельшчына |
Ідэалёгія | |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Эўрапарлямэнт |
0 / 73 |
· Палата грамадаў |
0 / 650 |
· Палата лордаў |
0 / 724 |
· мясцовыя саветы |
0 / 21 259 |
Афіцыйны сайт | britainfirst.org |
«Брыта́нія найпе́рш» (па-ангельску: Britain First) — скрайне правая[6][7][8][9][10] нацыяналістычная[2] палітычная партыя і рух, створаныя ў 2011 былымі сябрамі Брытанскай нацыянальнай партыі[8]. Кампаніі «Брытаніі найперш» скіраваныя пераважна супраць масавай іміграцыі й ісламізацыі Вялікабрытаніі і за захаваньне традыцыйнай брытанскай культуры. Групоўка натхняецца ляялізмам Ольстэру і мае хуліганскае крыло пад назовам «Першыя абарончыя сілы Брытаніі». Яно прыцягнула ўвагу сваімі акцыямі прамога дзеяньня, такімі як пратэсты перад дамамі ісламістаў, так званымі «хрысьціянскімі патрулямі» і «наездамі» на брытанскія мячэты[8][9]. Партыя была заснаваная Джымам Доўсанам, дзеячом руху супраць абортаў, зьвязанага зь ляялісцкімі сілавікамі[10].