Брэндзі (нід. Brande — гарэлы) — моцны сьпіртовы напой, атрыманы перагонкай віна (каньяк) або пладова-ягаднага сока (буха, кальвадос). Набывае цёмнае адценьне ад вытрымкі ў драўлянай бочцы і дамешку карамэлі. Мацунак складае 35—60% аб’ёмных.
Вытрыманы ў бочцы брэндзі цёмнага адценьня ўжываецца як самайстойны напой пасьля ежы. Таньнейшы брэндзі з дамешкам карамэлі звычайна служыць складнікам кактэйляў («мотакалыска»(en)) і падлівы для бліноў, дэсэрту і смажанага мяса. Таксама выкарыстоўваецца для прыгатаваньня цыбулевага супа, каляднага пудынга і торта.
У 2011 г. у Беларусі вырабілі 218 тыс. дэкалітраў брэндзі з выкарыстаньнем сыравіны з Азэрбайджану, Армэніі («Арарат»(en)), Грузіі, Малдовы і Ўкраіны. Рэнтабэльнасьць продажаў склала 120%[1].
Брэндзі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |