Брэнтфард (футбольны клюб)

Брэнтфард
Поўная назва па-ангельску: Brentford Football Club
Заснаваны 10 кастрычніка 1889
Горад Брэнтфард, Ангельшчына
Стадыён Брэнтфард-Кам’юніці
Умяшчальнасьць: 17 250[1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2023—2024 16 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
brentfordfc.com (анг.)

«Брэнтфард» (па-ангельску: Brentford) — ангельскі футбольны клюб з гораду Брэнтфард. Заснаваны ў 1889 годзе. Яшчэ ў XIX стагодзьдзі клюб атрымаў мянушку «пчолы». З 1904 па 2020 гады ладзіў свае хатнія матчы на Грыфін Парку, але потым пераехаў на новы стадыён Брэнтфард-Кам’юніці. Галоўнымі супернікамі «пчоламі» ёсьць іншыя клюбы з заходняга Лёндану як то «Фулгэм» і «Кўінз Парк Рэйнджарз».

Клюб быў закладзены ў кастрычніку 1889 году як апошняя спроба мясцовых спартоўцаў стварыць у горадзе сталы футбольны або рэгбійны клюб. Першапачаткова клюб праводзіў таварыскія сустрэчы суботамі, але падчас сэзону 1890—1891 гадоў узяў удзел у лякальным кубку. Прыкладна ў той жа час «Брэнтфард» атрымаў сваю існую мянушку «пчолы», якая адсылае да воклічу каманды перад матчам, які няслушна быў інтэрпрэтаваны прэсай[3]. Да 1896 году «Брэнтфард» далучыўся да Лёнданскай лігі, а ўжо праз два гады атрымаў запрашэньне ў Паўднёвую лігу, дзе спачатку гуляў у Другім дывізіёне, а празь некалькі сэзонаў здабыў падвышэньне да Першага дывізіёну. «Брэнтфорд» пераехаў на Грыфін Парк, першы сталы стадыён, на пачатку сэзону 1904—1905 гадоў[4]. «Пчолы» ўпершыню прасунуліся да трэцяга раўнду Кубка Ангельшчыны ў 1905—1906 гадах, аднак, прагулялі на Энфілдзе «Лівэрпулу»[5]. Не зважаючы на 18 галоў Джордзі Рыда ў сэзоне 1908—1909 гадоў клюб скончыў сэзон на апошнім месцы Першага дывізіёну, але ўратаваўся ад вылету праз здабыцьцё Паўднёвага прафэсійнага дабрачыннага кубка. Аднак ужо паводле вынікаў сэзону 1912—1913 гадоў «пчолы» былі вымушаныя пакінуць Першы дывізіён, дзе выступалі да пачатку Першай сусьветнай вайны.

4 жніўня 1914 году Вялікабрытанія аб’явіла вайну Нямецкай імпэрыі, і многія гульцы выправіліся на вайну ці вайсковыя прадпрыемствы. З арыгінальнага складу на сакавік 1915 году засталіся толькі Тэд Прайс, Дасьці Роўдс і Алек Барклі[6]. Клюб быў вымушаны запрасіць аматараў, каб працягнуць сэзон, які ўсё ж такі быў прыпынены. У Футбольную лігу «Брэнтфард» далучыўся ў 1920 годзе, пасьля таго як па вайне адзін сэзон згуляў у адноўленай Паўднёвай лізе. Па прызначэньні галоўнага трэнэра Гары Кэртыса ў 1926 годзе рушыў адзін з самых пасьпяховых пэрыядаў гісторыі клюбу. Кэртыс паступова выбудоўваў каманды, прасоўваючыся з Трэцяга дывізіёну да Першага.

У 1932 годзе трэнэр запрасіў шэраг новых гульцоў, адзін зь якіх — Джэк Голідэй, запісаў на свой рахунак 39 галоў у сэзоне 1932—1933 гадоў розыгрышу Трэцяга дывізіёну зоны «Поўдзень». Пасьля таго, як «Брэнтфард» падняўся з Трэцяга дывізіёну да Першага ўсяго за тры сэзоны, Гары Кэртыс вырашыў не зьняняць склад у першы сэзон 1935—1936 гадоў у эліце[7]. У гэты ж час праз будаваньне яшчэ адной трыбуны ўмяшчальнасьць Грыфін Парку павялічылася да 40 тысяч, што падвысіла клюбныя прыбыткі ад продажу квіткоў[7].

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Марк Флекен 1993
2 Сьцяг Шатляндыі Аб Ааран Гікі 2002
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Рыка Гэнры 1997
4 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Сэп ван дэр Бэрг 2001
5 Сьцяг Ямайкі Аб Ітан Пінак 1993
6 Сьцяг Даніі ПА Крыстыян Нэргор (капітан) 1994
7 Сьцяг Нямеччыны Нап Кевін Шадэ 2001
8 Сьцяг Даніі ПА Матыяс Енсэн 1996
9 Сьцяг Бразыліі Нап Ігар Т’ягу 2001
10 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джош Дасылва 1998
11 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Яан Віса 1996
12 Сьцяг Ісьляндыі Бр Гакан Вальдымарсан 2001
13 Сьцяг Ангельшчыны Бр Мэт’ю Кокс 2003
14 Сьцяг Партугаліі ПА Фабію Карвальлю 2002
16 Сьцяг Ангельшчыны Аб Бэн Мі 1989
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Украіны ПА Ягор Ярмалюк 2004
19 Сьцяг Камэруну Нап Брыян Мбэюмо 1999
20 Сьцяг Нарвэгіі Аб Крыстафэр Аер 1998
22 Сьцяг Ірляндыі Аб Натан Колінз 2001
23 Сьцяг Ангельшчыны Нап Кін Льюіс-Потэр 2001
24 Сьцяг Даніі Нап Мікель Дамсгор 2000
26 Сьцяг Турэччыны ПА Юнус Эмрэ Канак 2006
27 Сьцяг Нямеччыны ПА Віталі Янэльт 1998
28 Сьцяг Ангельшчыны ПА Раян Трэвіт 2003
30 Сьцяг Даніі Аб Мадс Роэрсьлеў 1999
32 Сьцяг Ангельшчыны ПА Пэрыс Маггома 2001
36 Сьцяг Паўднёвай Карэі Аб Кім Джы-Су 2004
Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэйдэн Мэггома 2006
Сьцяг Бразыліі Нап Густаву Нунэс 2005
  1. ^ «The stadium». Brentford Football Club New Stadium.
  2. ^ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/1148
  3. ^ Haynes 1998. С. 98.
  4. ^ Haynes 1998. С. 65—66.
  5. ^ White 1989. С. 357—360.
  6. ^ White 1989. С. 104—110.
  7. ^ а б White 1989. С. 146—151.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]