Будаўнік | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Горад | Салігорск |
Адрас | вул. Ленінскага камсамолу, 51 |
Год пабудовы | 1973 |
Дата адкрыцьця | 1973 |
Зьмяшчальнасьць | 4200[1] |
Хатняя каманда | «Шахцёр» |
Памеры поля | 105×68 м |
Каардынаты | 52°47′55″ пн. ш. 27°32′17″ у. д. / 52.79861° пн. ш. 27.53806° у. д.Каардынаты: 52°47′55″ пн. ш. 27°32′17″ у. д. / 52.79861° пн. ш. 27.53806° у. д. |
Будаўнік |
«Будаўнік» — шматфункцыянальны стадыён у Салігорску, Беларусь. Гэта хатняя арэна футбольнага клюбу «Шахцёр», які выступае ў Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасьць адзінай трыбуны на стадыёне складае 4200 месцаў.
Стадыён быў узьведзены ў 1973 годзе дзеля спартовых заняткаў работнікаў гарадзкога «Будтрэсту № 3». На той час меў адную трыбуну на 1000 чалавек і аднапавярховы драўляны будынак.
З 1992 году стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. Сучасны выгляд арэна набыла па рэканструкцыі, праведзенай на працягу 2006 году. Былі надбудаваныя яшчэ два паверхі, над адзінай усходняй трыбунай быў узьведзены дах. Колькасьць месцаў для гледачоў павялічылася да 4200. У падтрыбунных памяшканьнях былі абсталяваныя распранальні для спартоўцаў і трэнэраў, трэнавальныя залі, прэсавы цэнтар, памяшканьне для мэдычнага пэрсаналу. Пакрыцьцё футбольнага поля было цалкам замененае.
У 2009 годзе на стадыёне зьявіліся электроннае табло і асьвятляльныя пражэктары, якія дазволілі праводзіць матчы вечарамі. У 2017 годзе было абноўленае пакрыцьцё бегавых дарожак. Газон на футбольным полі мае натуральнае паходжаньне, а таксама маецца ягонае падаграваньне. Памеры поля — 105×68 мэтраў. На стадыёне маецца трэнажорная заля.