Будзікід

Будзікід
лац. Budzikid
Будзікід (уяўны партрэт), М. Барвіцкі, 1908 г.
вялікі князь літоўскі
Папярэднік Даўмонт
Наступнік Будзівід
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1240
Памёр 1290

Будзікід (1240-я — каля 1290) — вялікі князь літоўскі (1282—1290). Відаць, старэйшы за брата Будзівіда.

Бода або Буда (Bodo, Budo) і Геда або Гіда (Geda, Gido) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[3], а аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) — ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[4] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[5]. Такім парадкам, імя Будзікід азначае «пышны пасланьнік»[6] (тое ж, што і імя Гедбуд).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Боудикидъ и братъ его Боудивидъ (Галіцка-Валынскі летапіс); terram regis Butegeyde (1290 год)[7].

Упершыню ўпамінаецца разам з Будзівідам у Іпацьеўскім летапісе пад 1289 годам, калі яны перадалі Ваўкавыск валынскаму князю Мсьціславу Данілавічу, каб захаваць зь ім мір[8]. Наступны раз упамінаецца ў лісьце магістра Лівонскага ордэна, датаванага лістападам 1290 году.

Брак іншых зьвестак выклікаў розныя меркаваньні пра характар улады Будзікіда. Існуе думка, што ён стаў вялікім князем па гібелі ў 1285 годзе Даўмонта, памёр каля 1290—1292 гадоў, па ім гаспадаром быў ягоны брат Будзівід[9].

Папярэднік
Даўмонт
Вялікі князь літоўскі
1285—1290
Наступнік
Будзівід
  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 328.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320—321, 563.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  7. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 1. — Dorpat, 1853. S. 670.
  8. ^ Ермаловіч М. Будзікід // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 113.
  9. ^ Пазднякоў В. Бурдзікід // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 356.