Агульны выгляд у 2012 годзе | |
Разьмяшчэньне | Украіна |
---|---|
Найбліжэйшае мястэчка | в. Паляніца |
Каардынаты | 48°12′21″ пн. ш. 24°24′33″ у. д. / 48.20583° пн. ш. 24.40917° у. д.Каардынаты: 48°12′21″ пн. ш. 24°24′33″ у. д. / 48.20583° пн. ш. 24.40917° у. д. |
Плошча | 22 га |
Сярэдняя вышыня | 1000 |
Заснаваны | 2000 |
Букавель — найбуйнейшы гарналыжны курорт Украіны. Знаходзіцца недалёка ад вёскі Паляніца Ярэмчанскай гарадзкой рады, каля падножжа гары Букавель, на вышыні 920 мэтраў над узроўнем мора. Самая высокі пункт курорту — г. Доўга — 1372 м. Сэзон доўжыцца з канца лістапада да сярэдзіны/канца красавіка. У 2012 годзе Букавель быў прызнаны самым хутка разьвіваючымся гарналыжным курортам сьвету.
Курорт разьмешчаны непадалёк ад в. Паляніца Івана-Франкоўскай вобласьці, за 35 км ад гораду Ярэмчэ і за 100 км на паўднёвы захад ад г. Івана-Франкоўску.
Улетку 2014 году Букавель адкрыў самае вялікае штучнае возера ва Ўкраіне:
Возера стала самым маштабным праектам курорта коштам амаль у 150 млн грн.
Берагі возера ўладкавалі шэзьлёнгамі, зонамі адпачынку і пляжнымі кафэ. Менавіта на возеры разгарнулі ўвесь спэктар водных забаў:
Для бясьпекі адпачывальнікаў на ўсіх атракцыёнах працуюць інструктары, на пляжы акрэдытаваныя ратавальнікі, а зоны для купаньня і водных забаў — разьмежаваныя. Вада ў возеры крышталёва чыстая і выграваецца да 20–22 градусаў. Сярод адпачывальнікаў возера ўжо атрымала назву «Карпацкае мора».
Букавель разьмешчаны на пяці гарах: Доўга (1372 м), Букавель (1127 м), Бульчынеха (1455 м), Бабін Пагар (1180 м), Чорная Клева (1241 м), агулам прапануючы каля 60 км трас (сінія, чырвоныя і чорныя). На ўсіх трасах ёсьць сьнежныя гарматы, некалькі трас абсталяваныя стацыянарным асьвятленьнем.
Трасы праходзяць на адмыслова падрыхтаваных схілах, абсталяваныя сьнегавымі гарматамі, падрыхтаваныя для катаньня адмысловай сьнеганапыляючай і сьнегатрамбуючай тэхнікай. У сэзон на курорце функцыянуюць 16 сучасных пад’ёмнікаў з агульнай прапускной здольнасьцю 34700 чал./гадзіну.
16 пад’ёмнікаў:
Гарналыжная і сноўборд школа «Букавель» была заснавана ў 2001 мэнэджарамі гарналыжнага курорту «Букавель» і трэнэрамі па гарналыжным спорце і сноўбордынгу.
Дзейнасьць школы накіравана на:
Усе інструктары школы прайшлі навучаньне згодна зь міжнароднымі стандартамі падрыхтоўкі інструктараў гарналыжнага і сноўборд-спорту — ISIA.
Bukovel Bike Park[1] — Bukovel Bike Park — роварны парк на тэрыторыі турыстычнага комплексу Букавель. Парк абсталяваны трасамі для розных дысцыплін горнага роварнага спорту (маўнтбайкінг MTB): Cross-Country, DownHill.
Байк Парк прапануе 10 маршрутаў рознага ўзроўню складанасьці і працягласьці — ад аглядных трас да DownHill і SuperD. За сэзон парк наведвае больш за 6000 турыстаў.
Bukovel Bike Park зьяўляецца арганізатарам і асноўнай лякацыяй правядзеньня шматлікіх вэляспаборніцтваў, а менавіта: штогадовых Bukovel Grand Bike Fest, Нацыянальны DownHill чэмпіянат Украіны, Bukovel DH.