Букаві́на — гістарычная назва (з XV стагодзьдзя) тэрыторыі, якая ўключае большую частку сучаснай Чарнавіцкай вобласьці Украіны (Паўночная Букавіна) і вобласьць Сучава ў Румыніі (Паўднёвая Букавіна).
У X—XI стагодзьдзях у складзе Кіеўскай Русі, у XII—XIII стагодзьдзях у Галіцка-Валынскім княстве, зь сярэдзіны XIV стагодзьдзя ў Малдаўскім княстве, з XVI стагодзьдзя ў складзе Турэччыны, а з 1774 году ў Аўстра-Вугоршчыне. У лістападзе 1918 году Букавіна адышла да Румыніі. У жніўні 1940 году Паўночная Букавіна ўключана ў склад СССР, ў 1941-1944 ізноў частка Румыніі, ў 1944-1991 — ў СССР, ад 1991 — ва Украіне.
Букавіна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў