Булёнь-сюр-Мэр | |||||
франц. Boulogne-sur-Mer | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | О-дэ-Франс | ||||
Дэпартамэнт: | Па-дэ-Кале | ||||
Кіраўнік: | Фрэдэрык Кювільле[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 110 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Паштовы індэкс: | 62200 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°43′32″ пн. ш. 1°36′50″ у. д. / 50.72556° пн. ш. 1.61389° у. д.Каардынаты: 50°43′32″ пн. ш. 1°36′50″ у. д. / 50.72556° пн. ш. 1.61389° у. д. | ||||
Булёнь-сюр-Мэр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.ville-boulogne-sur-mer.fr/ |
Булёнь-сюр-Мэр (па-француску: Boulogne-sur-Mer) — горад на поўначы Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Па-дэ-Кале рэгіёну О-дэ-Франс (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Нор-Па-дэ-Кале). Насельніцтва складае 42 537, паводле дадзеных на 2013 год. Найбуйнейшы рыбалоўны порт Францыі й другі па колькасьці насельніцтва, пасьля Кале, горад дэпартамэнту Па-дэ-Кале.
Булёнь-сюр-Мэр разьмешчаны на беразе Ля-Манша, у 100 км на захад ад Лілю й у 215 км на поўнач ад Парыжа, у месцы ўпадзеньня ў праліў ракі Льян.
Заснавала горад кельцкае племя боі. Рымляне выкарыстоўвалі яго як асноўны марскі порт, які злучаў мацерыковую частку імпэрыі з Брытаніяй. Імпэратар Кляўдыюс у 43 годзе выкарыстаў Булёнь як апорную базу для арганізацыі ўварваньня ў Брытанію, і да 296 году паселішча было месцам базаваньня рымскага флёту ў Ля-Маншы.
У Сярэднявечча Булёнь была цэнтрам аднайменнага графства. Землі графства Булёнь былі аб’ектам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Францыяй і Ангельшчынай, ангельцы валодалі горадам у 1554—1550 гадах. У 1550 годзе Булёнскі мір завяршыў вайну Ангельшчыны з Францыяй і Шатляндыяй, французы выкупілі горад за 400 тысячаў крон.
У 1805 годзе ў раёне Булёні імпэратар Напалеон I разьмясьціў Вялікую армію, зьбіраючыся пачаць адсюль заваёву Ангельшчыны, але гэтым ягоным плянам не наканавана было спраўдзіцца. Падчас Другой сусьветнай вайны тут разьмяшчалася буйная ваенна-марская база нямецкага флёту, і ў чэрвені 1944 году горад падвергнуўся масіраванай бамбардзіроўцы авіяцыяй хаўрусьнікаў.
Структура занятасьці насельніцтва:
Гэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |