Бурбон

Бутэлька бурбона, 19 стагодзьдзе

Бурбон — від віскі, які вырабляюць у ЗША; зьявіўся ў канцы XVIII стагодзьдзя — пачатку XIX стагодзьдзя ў горадзе Парыс, акруга бурбон, Кентукі.

Дакладней, 1821 годам датуецца першая рэкляма новага напою з такой назвай.

Рэцэпт быў вядомы раней: як мінімум з 1789 г. прападобны Элая Крэг (Elijah Сraig) дыстыляваў падобны напой для патрэбаў сваіх вернікаў.