Бутвід (Буцьвід ), Ботвід — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Бутвід або Бутвіда (Botvid, Bótviðr, Butvid[ 1] , Butvidis[ 2] ) — імя германскага паходжаньня[ 3] [ 4] [ 5] [ 6] . Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутрык , Вільбут , Сайбут ; германскія імёны Butariks, Willebut, Seiboth) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[ 7] , а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд , Мельвід , Торвід ; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[ 8] . Такім парадкам, імя Бутвід азначае «корань дрэва»[ 6] (тое ж, што і імя Відбут ).
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Nekraschy Butwydowycz (1 верасьня 1431 году )[ 9] ; Nekrasch Butwidowicz (15 траўня 1432 году )[ 10] ; Бутвиду земля… У Веленьском волости. Ивашку Бутвидовичу чоловекъ (1440—1492 гады)[ 11] ; Buthwid… Butwid (1451 год)[ 12] ; Daumunt Butwidowicz (31 кастрычніка 1484 году)[ 13] ; Бартошъ Бутвидовичъ [ 14] , Павел Бутвидовичъ [ 15] (1528 год); Станко Бутвидович… Бутвид Воинарович … Януш Бутвидович (1537—1538 гады)[ 16] ; Jerzy Butwid (20 красавіка 1775 году)[ 17] ; Jakub Botwid (1797 год)[ 18] .
Сьвяты Бутвід ( к. 1120) — хрысьціянскі місіянэр у Швэцыі , Сьвяты
Бутвід ( па 1227) — готляндзкі дойлід, меў сына Ляфранса Бутвідсона
Бутвід — гедройцкі баярын, які ўпамінаецца ў наданьні свайго брата Карэйвы касьцёлу ў Дубінках , зробленым у 1451 годзе
Бутвід Талютавіч — гедройцкі баярын, які ўпамінаецца ў 1451 годзе
Даўмонт Бутвідавіч — літоўскі баярын , які ўпамінаецца ў 1484 годзе
Рыгор Багданавіч Бутвідавіч — літоўскі князь, які ўпамінаецца ў 1522 годзе[ 19]
Барташ Бутвідавіч — пянянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Павал Бутвідавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
Бутвід Сунэсон ( па 1562) — біскуп Стрэнгнэсу
Бутвід Нэрыке ( па 1574) — швэдзкі гуманіст
Кацярына Мацееўна, Мацей Марцінавіч, Рыгор і Ян Марцінавічы, Амбражэй і Андрэй Рыгоравічы Бутвідовічы — расенскія зямяне , якія ўпамінаюцца ў 1591 годзе[ 20]
Ёсіф Бутвід — пробашч Траўпенскага касьцёла на 1897 год[ 21]
Бутвідовічы гербу Ліс VI [ 22] — літоўскі шляхецкі род.
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Буцьвіданцы .
^ Snædal T. Gotlands runinskrifter 3. Hejnums socken. G 241 – G 248 . Riksantikvarieämbetet. S. 24 (33).
^ Hildebrand H. Huru fornminnena vårdas i Brunskogs kyrka // Månadsblad. Nr. 241—243, 1892. S. 89 .
^ Otterbjörk R. Svenska förnamn. 3. uppl. — Stockholm, Esselte studium. 1979. P. 80—81.
^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Uppsala, 2007. S. 49.
^ Bótviðr , Nordic Names
^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў . — Менск, 2019. С. 20.
^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў . — Менск, 2019. С. 16.
^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў . — Менск, 2019. С. 17.
^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135, 137 .
^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191 .
^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 27.
^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 235.
^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 399.
^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск , 2003. С. 77.
^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск , 2003. С. 163.
^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 26, 141, 193, 322, 329.
^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 38. — Вильна, 1914. С. 24 .
^ Bolsie , Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 267.
^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 173.
^ Памятная книжка Ковенской губернии на 1898 год. — Ковна, 1897. С. 157 .
^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 263.