Бэкінггэмскі палац

Бэкінггэмскі палац (2004)

Бэкінггэмскі палац (па-ангельску: Buckingham Palace) — афіцыйная лёнданская рэзыдэнцыя брытанскіх манархаў і самы вялікі дзеючы каралеўскі палац у сьвеце. Сёньня Бэкінггэмскі палац зьяўляецца рэзыдэнцыяй каралевы Лізаветы II.

Спачатку Бэкінггэмскі палац быў вядомы пад назвай дом Бэкінггэмскі, вялікі гарадзкі палац, пабудаваны герцагу Бэкінггэмскі ў 1703 годзе. У 1762 годзе кароль Георг III набыў палац для сваёй прыватнай рэзыдэнцыі. На працягу наступных 75 год архітэктары Джон Нэш і Эдвард Блор пабудавалі тры флігеля вакол цэнтральнага двара. Палац канчаткова стаў афіцыйным каралеўскім палацам брытанскіх манархаў пры ўступленьні на прыстол каралевы Вікторыі ў 1837 годзе. Пры яе праўленьні былі зьдзейснены апошнія вялікія дадаткі, пабудова яшчэ аднаго флігеля і перанос былога параднага ўвахода, Мармуровай Аркі (Marble Arch), на цяперашняе месца каля Аратарскага вугалку ў Гайд-парку.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэкінггэмскі палацсховішча мультымэдыйных матэрыялаў