Бэні-Суеф

Бэні-Суеф
Краіна: Эгіпет
Вышыня: 33 м н. у. м.
Насельніцтва:
Геаграфічныя каардынаты: 29°4′0″ пн. ш. 31°5′0″ у. д. / 29.06667° пн. ш. 31.08333° у. д. / 29.06667; 31.08333Каардынаты: 29°4′0″ пн. ш. 31°5′0″ у. д. / 29.06667° пн. ш. 31.08333° у. д. / 29.06667; 31.08333
Бэні-Суеф на мапе Эгіпту
Бэні-Суеф
Бэні-Суеф
Бэні-Суеф
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бэні-Суеф (па-арабску: بنيسويف‎) — горад у Эгіпце, сталіца аднайменнай мугафазы, стаіць на рацэ Ніл. Важны сельскагаспадарчы цэнтар, які неймаверна ўзрос зь невялікага сяла напачатку XX стагодзьдзя. Насельніцтва — 273 151 чалавек[2], плошча — 14 км². З сярэднявечча места вядомае вырабніцтвам тканіны, зараз дзейнічаюць прадпрыемствы па перапрацоўцы бавоўна і вырабленьню дываноў. Таксама места вядома алябастарам, які дабываецца на туташніх узгорках. Ля места знаходзіцца Фаюмскі аазіс.

Сучасная назва горада паходзіць ад Манфісўах (араб. منفسويه‎), якое, ў сваю чаргу, паходзіць ад копцкага слова ⲡ-ⲙⲁ-ⲛ-... (месца чагосьці). Ні ранейшая назва паселішча, ні этымалёгія копцкага слова невядомыя.

З ранняй эры фараонаў да рымскага пэрыяду недалёка ад горада знаходзіўся старажытны горад Гэракліяполіс, які быў сталіцай Ніжняга і Сярэдняга Эгіпту падчас першага пераходнага пэрыяду (9 і 10 дынастыяў).

У Бэні-Суефе знаходзіцца ўнівэрсытэт.