Бэр Грылз | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 7 чэрвеня 1974[1] (50 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | падарожнік-дасьледнік, тэлевядовец, аратар-матыватар, альпініст, пісьменьнік, авантурыст |
Бацька | Michael Grylls[d][2] |
Маці | Sarah Ford[d][2] |
Дзеці | Jesse Grylls[d][2], Marmaduke Mickey Percy Grylls[d][2] і Huckleberry Edward Joscelyne Grylls[d][2] |
Узнагароды | |
Сайт | beargrylls.com (анг.) |
Эдўард Майкл «Бэр» Ґрылз (па-ангельску: Edward Michael "Bear" Grylls) — брытанскі вандроўнік, тэлевядоўца ды пісьменьнік. Найбольш вядомы дзякуючы тэлепраґраме «Man vs. Wild».
Ґрылз нарадзіўся 7 чэрвеня 1974 у Данахаду ў Паўночнай Ірляндыі[3]. Яго сям’я мае моцныя спартыўная карані, яго дзед Нэвіл Форд і яго прапрадзед Ўільям Аўгустас Форд былі першакляснымі гульцамі ў крыкет. Да чатырох гадоў ён жыў у Данахонду, а потым яго сям’я пераехала ў Бэмбідж на востраве Ўайт[4]. Ён сын палітыка-кансэрватара Пана Майкла Ґрылза й яго жонкі Сары «Сальлі». Ґрылз мае старэйшую сястру, Лару Фаўкэт, якая дала яму мянушку «Bear» (мядзьведзь), калі яму быў тыдзень з роду[5].
З раньніх гадоў ён вучыўся лазіць і плаваць у моры на лодцы разам з сваім татам, які быў сябрам Каралеўскага яхтавага эскадрону. Калі ён быў падлеткам, Ґрылз навучыўся прыгаць з парашутам і атрымаў чорны пояс другога дана ў каратэ Шотакан. Ён размаўляе па-анґельску, па-гішпанску і па-француску[6]. Ён англіканін[7] і называе хрысьціянства апорай у сваім жыцьці: «Ты ня можаш адгарадзіцца ад Бога. Ён паўсюль вакол нас, калі мы толькі спыняемся прыслухацца»[8].
У 2000 годзе Ґрылз ажаніўся з Сарай Кэнінґс Найт[9]. Яны маюць трох сыноў, якія нарадзіліся ў 2003, 2006 і 2009[10][11].
У жніўні 2015 года Ґрылз наўмысна пакінуў свайго 11-гадовага сына на астравах Сэнт-Тудвал на узьбярэжжы Паўночнага Ўэльзу падчас набліжэньня прыліву, каб яго выратавалі супрацоўнікі Каралеўскага Нацыянальнага Інстытута Ратаваньня на Водах Вялікабрытаніі (Royal National Lifeboat Institution, RNLI) падчас штотыднёвых навучальных ратавальных місій. Дзіця не пацярпела, але пазьней RNLI раскрытыкавала Ґрылза за гэтую выхадку.
Раней Бэр Ґрылз быў вэганам, але зараз трымаецца дыеты, большасьць якой складаецца з прадуктаў жывёльнага паходжаньня, садавіны й мёду.
Бэр Ґрылз атрымаў адукацыю ў Ітан-Хаўз, школе Ладґроў і Ітанскім каледжы, дзе ён удзельнічаў у стварэньні першага альпіністскага клюбу. Ён вывучаў гішпанскую і нямецкую ва Ўнівэрсытэце Заходняй Анґельшчыны, Брыстолі і ў Біркбэкскім каледжы, які ён скончыў у 2002 годзе бакаляўрам 2:2 на няпоўнай занятасьці па спэцыяльнасьці гішпанаведаньня.
Пасьля школы Ґрылз невялікі час займаўся пешым турызмам у Гімалайскіх гарах Сыкіма і Заходняй Бэнгаліі. У 1994-1997 гадах ён служыў у тэрытарыяльнай арміі Вялікабрытаніі ў батальёне 21 SAS у якасьці дэсантніка. Яго служба ў SAS завяршылася ў выніку няшчаснага выпадку ў Кеніі; яго парашут не раскрыўся, і праз гэта ён зламаў тры пазванкі.
У 2004 г. Ґрылзу было надана ганаровае званьне лейтэнанта-камандора Каралеўскага ваенна-марскога рэзэрву (Royal Naval Reserve). Потым, у 2013 г., яму было надана ганаровае званьне падпалкоўніка рэзэрву Каралеўскай марской пяхоты (Royal Marines Reserve), а ў чэрвені 2021 г. яго павысілі да ганаровага палкоўніка.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|