4 кастрычніка1897 (127 гадоў таму)
Ордэн Братоў Меншых па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum сфармаваны Папам Львом XIII 4 кастрычніка 1897 году аб'яднаньнем з Ордэнам Братоў Меншых Абзэрвантаў
Ордэну Братоў Меншых Босых па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Discalceatorum, Ордэну Братоў Меншых Абьяднаных па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Recollectorum
і Ордэну Братоў Меншых Рэфарматароў па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Reformatorum
З XVI ст. Ордэн Братоў Меншых Абзэрвантаў адзін з шасьці Першых Ордэнаў Францішканаў, астатнія гэта Ордэн Братоў Меншых Канвэнтуалаў (1517), Ордэн Братоў Меншых Капуцынаў (1525), Ордэн Братоў Меншых Босых (1562), Ордэн Братоў Меншых Абьяднаных (1637) і Ордэн Братоў Меншых Рэфарматароў (1532).
Апраналіся манахі бэрнардыны ў сутану цёмна-шэрага колеру з капюшонам, плашч, насілі пояс з белай воўны.
Першапачатковае правіла сьвятога Францішка, зацьверджанага Папам, забараніла права ўласнасьці на маёмасьць, патрабуючы ад сяброў прасіць ежу падчас прапаведаваньня. Жабрацтва, якое патрабавалася ад сябраў, была аслаблена ў канчатковым пераглядзе гэтага правіла ў 1223 годзе й ступень выкананьня яго заставалася галоўнай крыніцай канфліктаў і расколаў.
Патрабаваньні выкананьня першапачатковага манаскага правіла (regularis observantia), больш строгага статута Францішка Асізскага зьявіліся ў канцы XIII— пачатку XIV ст. і рэалізаваліся ў XV ст. калі іх падтрымалі чатыры вучоныя італьянскія прапаведнікі — Бэрнард Сіенскі, Якуб Маркскі, Ян Капістран, Альбэрт Сартэанскі. У 1415 годзе францішканскі прапаведнік Бернард Сіенскі зьвярнуўся да папы рымскага Марціна V з просьбай пацьвердзіць першапачатковы статут Францішка Асізскага й Канстанцкі сабор у 1415 годзе задаволіў просьбу францішканскага прапаведніка Бэрнарда Сіенскага. У 1431 годзе пры папе Эўгеніюшы IV-м францішканы-абзэрванты атрымалі права ўвесьці пасаду генэральнага вікарыя. Першым Генэральным Вікарыям стаў Бэрнард Сіенскі. Канчатковы разрыў францішканаў-абзэрвантаў з ордэнам францішканамі-канвентуаламі адбыўся ў 1 чэрвеня 1517 пры папе Льву X.
У 1467 быў створаны польскі вікарыят, а на яго аснове ў 1517 — Польская правінцыя Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі Ордэну Братоў Меншых Абзэрвантаў, зь якой у 1530 вылучылася Літоўская правінцыя (у 1570 зноў аб'яднана з Польскай). У 1628 Польская правінцыя падзелена на Вялікапольскую, Малапольскую, Рускую й Літоўскую, а ў 1630 Малапольская, Руская й Літоўская правінцыі абьяднаны ў Польскую (Малапольска-Літоўскую) правінцыю. З апошняй у 1637 вылучылася Руская правінцыя, а ў 1731 – Літоўская.
У XVIII—XIX ст. ордэн бэрнардынаў меў пры сваіх кляштарах сярэднія й пачатковыя школы, бібліятэкі, часам аптэкі. Пасьля паўстаньня 1831 году былі ліквідаваныя ўсе школы, якія трымалі каталіцкія ордэны.
ПапаЛеў XIII 4 кастрычніка 1897 году пераўтварыў Ордэн Братоў Меншых Абзэрвантаў шляхам аб'яднаньня з Ордэнамі Братоў Меншых Босых (1562) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Discalceatorum[4], Братоў Меншых Абьяднаных (1637) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Recollectorum[5] і Братоў Меншых Рэфарматароў (1532) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Reformatorum[6] у Ордэн Братоў Меншых (Францішканаў) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum[7].
Кляштары Першага Ордэну Братоў Меншых Абзервантаў на тэрыторыі Беларусі
Манашкі-бернардзінкі першапачаткова сяліліся пры мужчынскіх кляштарах ордэна й не прымалі абавязку сталага жыхарства пры кляштары (кляўзуру). У 1566 папа Піюс V абавязау іх прыняць кляўзуру й 3 манаскія абавязкі. На Беларусі дзейнічалі 4 жаночыя кляштары Бэрнардынаў:
^Бэрнардыны — другая назва цыстэрыянаў, якая замацавалася за імі з XII ст. пасьля рэарганізацыі ордэна Бернардам з Клерво (1090–1153, кананізаваны ў 1174).
^Kantak, Stefan Kamil Juliusz.Bernardyni polscy tom I. 1453-1572. — Lwow: Nakładem prowincij polskiej oo. bernardynów, 1933. — Т. 1. — С. 11. — XXIII,324 с.