Бэрт Гары Мільтан[1] (па-швэдзку: Bert Harry Milton) — заснавальнік вядомага ў Швэцыі часопіса для мужчын ў 1965 годзе.
Бэрт Мільтан нарадзіўся 19 лістпада 1926[2] году ў Швэцыі ў в. Стора-Туна ў Далярне. Бэрт Мільтан пачаў займацца фатаграфаваньнем і прадпрымальніцтвам. Бацька Гельмэр меў парк забавы ў сярэдняе Швэцыі пад назваю Мільтанз Тыволі.
У 1965 годзе Бэрт Мільтан заснаваў порначасопіс Прыват, які стаў вядомым у Швэцыі. Бэрт Мільтан асабіста займаўся стварэньнем фатаграфіяў. Яны былі гордасьцю Бэрта Мільтана, бо іменна фатаграфіі далі славу часопісу. Перадавіцы часопісу даваліся з порназдымкаў даволі жорсткага характару. Бэрт Мільтан бараніў сабе ад праціўнікаў парнаграфіі. У гутарцы з работнікам Швэцкае асацыцыі плоцкае асьветы Бэрт Мільтан сазаў:
Людзі паміраюць ад раку лёгкіх, бо занадта многа кураць. Іншыя паміраюць. Наколькі мне вядома ніхто не памёр з-за спажываньня порна[3]
У апошнія гады жыцьця Бэрт Мільтан перадаў свой часопіс свайму сыну Бэрту Мільтану-малодшаму.
Памёр 31 сьнежня 2005 году. Пахаваны ў м. Стакгольм.