Бэці Алвэр | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 23 лістапада 1906[1][2][3] |
Памерла | 19 чэрвеня 1989[2][3] (82 гады) |
Пахаваная | |
Сужэнец | Heiti Talvik[d] і Mart Lepik[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, празаік, перакладчыца |
Мова | эстонская |
Узнагароды | |
Бэ́ці А́лвэр (сапр.: Элізабэт Лепік; 23 лістапада 1906, Йыгева, Эстонія — 19 чэрвеня 1989, Тарту, Эстонія) — эстонская паэтка, празаік, перакладчыца. Пераклала на эстонскую мову раман А. С. Пушкіна «Яўген Анегін».
У 1924 годзе скончыла школу ў Тарту, у 1924—1927 гг. у Тартускім унівэрсытэце вывучала эстонскую мову і літаратуру. У 1927 годзе быў надрукаваны яе раман «Палюбоўніца ветру». Першая кніга вершаў «Пыл і агонь» была выдадзеная ў 1936 годзе. У яе перакладзе былі выдадзены паэмы А. С. Пушкіна і яго раман у вершах «Яўген Анегін» (1964). Вершы Бэці Алвэр перакладзены на ангельскую, італьянскую, польскую, расейскую, чэскую і іншыя мовы.
У гонар Бэці Алвэр у яе родным горадзе Йыгева праводзяцца восеньскія дні паэзіі «Зорны час».