Бэшыкташ | |||||
Поўная назва | Beşiktaş Jimnastik Kulübü | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1903 | ||||
Горад | Стамбул, Турэччына | ||||
Стадыён |
Інэню Умяшчальнасьць: 32 145 | ||||
Прэзыдэнт | Hasan Arat[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Супэрліга | ||||
· 2023—2024 | 6 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы bjk.com.tr (анг.) (тур.) |
«Бэшыкта́ш» (па-турэцку: Beşiktaş) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбулу. 16-разовы чэмпіён Турэччыны, 11-разовы ўладальнік Кубка Турэччыны. Клюб зьяўляецца адным з асноўных камандаў у Турэччыне. «Бэшыкташ» баў заснаваны ў 1903 годзе ў раёне Бэшыкташ у эўрапейскай частцы Стамбулу. Клюб зьяўляецца першым спартовым клюбам Турэччыны. Клюб мае ня толькі футбольную каманду, але таксама й каманду ў такіх відах спорту, як баскетбол, валейбол, гандбол, лёгкая атлетыка, бокс, барацьба, шахматы, брыдж, гімнастыка, веславаньне, настольны тэніс, паралімпійскія віды спорту й пляжны футбол[1]. Хатнім стадыёнам «Бэшыкташу» зьяўляецца арэна «Інэню», якая здольная зьмясьціць 32 145 чалавек.
Бэшыкташ быў створаны ў 1903 годзе ў позьні пэрыяд існаваньня Асманскай імпэрыі. Група з 22 маладых людзей сабраліся ў пэўны дзень, каб заняцца цялеснымі практыкаваньнямі ў раёне Бэшыкташ. Яны пачалі займаццца ўвосень 1902 году, у садзе маёнтку Асмана Пашы, які тады праходзіў службу ў мэдынскай гвардыі. Розныя спартовыя мерапрыемствы, якімі займаліся маладыя людзі, уключалі ў сябе практыкаваньні на турніку, паралельных брусах, барацьбу, цяжкую атлетыку й гімнастыку. Сярод удзельнікаў такі практыкаваньняў былі сын Асман Пашы, Мэхмэт Шаміл і Хусэйн Бэрэкет, і іншыя маладыя людзі. Султан Абдул Хамід II меў тайных агентаў, якая хадзілі па горадзе, паведамляючы султану пра любыя мерапрыемствы й зборы, якія маглі несьці палітычны характар. Гэтыя агенты даведаўшыся пра спартовы гурт арыштавалі маладых людзей і павезьлі ў паліцэйскі ўчастак. Аднак напружаная сытуацыя хутка вырашылася, бо некаторыя з гэтых маладых людзей былі блізкія да палацавых афіцэраў.
Групе дазволелі працягваць свае практыкаваньні, бо яны не гулялі ў футбол, які ў тыя дні быў забаронены ў Турэччыне. На самай справе, Сэхзадэ Абдулхалім, які меў дачыненьне да султанскай адміністрацыі падтрымліваў заняткі юнакаў.
Гімнастычны клюб Бэрэкету быў заснаваны спэцыяльным дазволам у 1903 годзе. Іхныя спартовыя мерапрыемствы атрымалі большыя свабоды пасьля стварэньня канстытуцыйнай манархіі ў 1908 годзе. Пасьля палітычных падзеяў 31 сакавіка 1909 году, Фуат Балкан і Мазгар Казанчы, якія былі ў Эдырнэ, дайшлі ў Стамбул з рухам арміі. Пасьля сьцішэньня палітычных падзеяў Фуат, які быў добрым трэнэрам па фэхтаваньні, і Мазхар, які быў добрым штангістам і займаўся барацьбой, падтрымалі моладзь і атрымалі іхную згоду на ўдзел у спартовых мерапрыемствах разам. Фуат Балкан зрабіў у сваім доме штаб-кватэру клюбу, які тым часам атрымаў назоў «Бэшыкташ».
З ростам папулярнасьці футболу ў Асманскай імпэрыі ў 1910 годзе, чальцы спартовага клюбу «Бэшыкташ» павольна пачалі больш увагі надаваць футболу. У жніўні 1911 году, Ахмэт Шэрафэтын Бэй стварыў на базе клюбу футбольную каманду. «Бэшыкташ» не ўваходзіў у ніводную мясцовую лігу да 1918 году, калі яны атрымалі перамогу ў сваім першым чэмпіянаце адной зь лігаў Стамбулу. У 1921 годзе яны атрымалі перамогу ў лізе яшчэ раз.
|
|