Бядрынец | |
Бядрынец аныжавы Маладыя расьліны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Расьліны |
Аддзел | Кветкавыя расьліны |
Кляса | Двухдольныя |
Парадак | Парасонакветныя |
Сямейства | Парасонавыя |
Віды | Бядрынец каменаломнікавы (Pimpinella saxifraga) |
Бінамінальная намэнклятура | |
Pimpinella L., 1753 | |
Бядры́нец (па-лацінску: Pimpinélla) — род шматгадовых, рэдка двух- ці аднагадовых траваў сямейства парасонавых (Apiaceae).
Распаўсюджаны ў трапічных, субтрапічных і умераных абласьцёх Эўропы, Азіі, Афрыкі і некалькі відаў — у Амэрыцы.
Шырока распаўсюджаны Бядрынец каменаломнікавы (Pimpinella saxifraga), расьце на лугах, узьлесках, уздоўж дарог і палёў.
Шматгадовыя, часам драўнеючы пры аснове, рэдка двухгадовыя і аднагадовыя травы, абшытыя або голыя.
Лісьце простае ці двойчы-, тройчыпёркавае.
Кветкі двохродавыя. Пялёсткі аднолькавыя, голыя, белыя, рэдка ружовыя або баграныя. Суквецьці — складаныя парасонікі без абгортак. Чашалісточкі незаўважныя, пялёсткі адваротнаяйкападобныя з загнутай сярэдняй долькай.
Плод — яйкападобны-кулепадобны ці даўгавата-яйкападобны, часта зьлёгку сьціснуты з бакоў, зь ніцепадобнымі рэбрамі і 2—3 алееноснымі хадамі пад кожнай долькай і некалькімі хадамі пад камісуральнай плоскасьцю; бялок насеньня на камісуральным баку просты.
Маладое лісьце бядрынцу прыдатнае для салатаў, карані выкарыстоўваюць як закрасу да ежы, плады — як спэцыю.
Пашавы корм для скаціны.
З насеньня бядрынца аныжавага (Pimpinella anisum) атрымліваюць этэрны алей.
Паводле інфармацыі базы зьвестак The Plant List, род улучае 106 відаў, статус яшчэ болей за 300 відаў (на кастрычнік 2016 году) ня вызначаны[1]. Некаторыя зь іх:
Віды, статус якіх у базе зьвестак The Plant List ня вызначаны:
Віды, прызнаныя сынонімамі:
Род Бядрынец уваходзіць у сямейства парасонавых (Apiaceae) парадку парасонакветных (Apiales).
Расейская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |