Бярозкавыя | |
Бярозка палявая (Convolvulus arvensis) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Пасьлёнакветныя (Solanales) |
Сямейства | Бярозкавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Convolvulaceae Juss. | |
Бярозкавыя (Convolvulaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 53 роды і 1660 відаў[1].
Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы або хмызьнякі, часта з малочным сокам. Лісьце чарговае, суцэльнае, простае або складанае, адсутнічае ў паразытычных відаў. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя; чашалісьцікаў і пялёсткаў звычайна 5. Плод — каробачка, радзей ягада або арэхападобны. Насеньне звычайна трохкутнае, гладкае або апушанае[2].
Распаўсюджаныя ў трапічных, субтрапічных і ўмераных рэгіёнах[3][2].
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |