Возера
Біва
琵琶湖
Біва | |||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Біва (па-японску: 琵琶湖) — самае вялікае прэснаводнае возера ў Японіі, якое знаходзіцца ў прэфэктуры Сіга (цэнтральная частка вострава Хансю), на паўночны ўсход ад былой сталіцы Кіёта. Часта згадваецца ў японскай літаратуры, бо знаходзіцца блізка да старажытнай сталіцы.
У возера ўпадаюць больш за 400 малых рэк, з возера выцякае рака Ёда або Сэта. Басэйн возера ахоплівае 3 174 км², возера мае ў даўжыню 63,49 км, у шырыню — 22,8 км, плошча складае 670,4 км², максымальная глыбіня — 103,58 м, аб'ём — 27,5 км³, узьбярэжжа — 235,2 км, вышыня над узроўнем мора — 85,6 м. Возера мае 4 выспы.