Бірка

Бірка і Гаўгордэн
Birka and Hovgården*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Краіна Швэцыя
Тып культурны
Крытэры iii, iv
Спасылка 555
Рэгіён** Эўропа і Паўночная Амэрыка
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1993  (17 сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Бірка (па-швэдзку: Birka) — найбуйнейшы гандлёвы цэнтар швэдзкіх вікінгаў у 800—975 гг., які згадваецца ў жыцьці «паўночнага апостала» сьв. Ансгара і ў творах Адама Брэмэнскага. Зь XIX стагодзьдзя атаясамляецца з востравам Б'ёркё на возеры Мэлярэн (цяпер у камуне Экерэ), знаходзіцца пад аховай ЮНЭСКО як помнік Сусьветнай спадчыны.