Бірштаны лац. Birštаny | |||||
лет. Birštonas | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1382 | ||||
Горад з: | 1529 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Ковенскі | ||||
Плошча: | 13 км² | ||||
Вышыня: | 79 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 2422 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 186,31 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-59009 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°36′0″ пн. ш. 24°2′0″ у. д. / 54.6° пн. ш. 24.03333° у. д.Каардынаты: 54°36′0″ пн. ш. 24°2′0″ у. д. / 54.6° пн. ш. 24.03333° у. д. | ||||
Бірштаны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.birstonas.lt/ |
Біршта́ны (лет. Birštonas) — места ў Летуве, на правым беразе ракі Нёману. Адміністрацыйны цэнтар Бірштанскаага самакіраваньня Ковенскага павету. Насельніцтва на 2017 год — 2422 чалавекі. Знаходзяцца за 39 км на поўдзень ад Коўна.
Бірштаны — даўняе мястэчка гістарычнай Ковеншчыны.
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Бірштаны паходзіць ад германскага атрапоніму Bersten[1]. У Рэчы Паспалітай адзначаўся шляхецкі роду Бэрштэнаў (Berszten) гербу ўласнага[2].
Летувіскія аўтары адзначаюць нявысьветленасьць паходжаньня назвы места і спрабуюць выводзіць яе ад рэдкага прозьвішча або ад перакручваньня летувіскага beržynas 'бяроза'[3].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Bersztańskie leśnictwo (1690 год)[4].
Упершыню ўпамінаюцца ў 1382 годзе як Birsten (Birstan)[5].
З XIV—XV стагодзьдзяў тут была сядзіба княскіх лоўчых. У 1518 годзе ўпамінаюцца як мястэчка, з 1539 году атрымалі права праводзіць штотыднёвыя кірмашы. Тут часта спыняліся вялікія князі літоўскія пад час каралеўскіх паляваньняў у мясцовых лясах.
Паводле дакумэнту 1565 году, «Я, Мальхер Станіслававіч Шэмет, цівун гаспадарскі зямлі Жамойцкае воласьці Берштанскае…»[6].
Па падзелах Рэчы Паспалітай Бірштаны апынуліся ў Расейскай імпэрыі. У 1846 годзе тут выявілі крыніцы мінэральнай вады, з гэтага часу паселішча атрымала значнае разьвіцьцё як курортны цэнтар. Тут штогод лекавалася каля 2000 чалавек, працавалі 72 ванны, дзеялі 3 гатэлі з 200 нумароў.
Па Першай сусьветнай вайне Бірштаны ўвайшлі ў склад Летувы, дзе сталі найбольш значным курортам краіны, але па Другой сусьветнай вайне саступілі гэты статус Друскенікам.
У 1966 годзе Бірштаны атрымалі статус места.
Сучасныя Бірштаны — гэта буйны летувіскі курорт. Вакол Бірштанаў шмат хваёвых лясоў, тут дзее некалькі санаторыяў. У паўднёвай частцы места, каля Нёману, ёсьць парк Вітаўта й Бірштанскі курган (або гара Вітаўта) вышынёй 85 мэтраў. На левым беразе Нёману — шлях памяці пра ахвяраў сталінізму.
Бірштаны атрымалі вядомасьць сваімі крыніцамі мінэральнай вады, вакол якіх збудавалі санаторыі. Мінэральная вада выкарыстоўваецца дзеля лячэбных працэдураў (мінэральных басэйнаў) і г. д. У ваколіцах існуюць дзьве найбольш вядомыя санаторыі: Бірштаны — Тулпы і Вэрсмэ Бос, якія прапаноўваюць агульную тэрапію, водную тэрапію, мінэральныя басэйны і масаж, а таксама шмат іншых лячэбных працэдураў. Мясцовая мінэральная вада ўтрымлівае між іншым і магн.
У сучасных Бірштанах шмат невялікіх гатэляў, а ў навакольлях існуюць сельскія домікі для адпачынку. Недалёка ад места ёсьць Вітаўтаў узгорак, дзе праводзіліся паляваньня вялікіх князёў літоўскіх.
У Бірштанах ладзяцца шматлікія фэстывалі. Адзін зь іх — гэта фэстываль джазу, акі праходзіць кожныя два гады ў канцы сакавіка. Гэты фэстываль прываблівае тысячы аматараў джазу, ня толькі зь Летувы, а і зь іншых краінаў.