Бітва каля вёскі Ярышмарды — баі падчас Першай расейска-чачэнскай вайны, дзе 16 красавіка 1996 году чачэнскім войскам быў поўнасьцю зьнішчаны расейскі аддзел — 245-ы пяхотны полк.
245-ы пяхотны полк рушыў па дарозе Старыя Атагі — Чыры — Дуба — Дачуборзы — Ярышмарды і далей на поўдзень Чачэніі для службы. Бітва пачалася ў 14:20, калі расейскі полк пераехаў праз мост за раку Аргун, а галава поезда была каля вёскі Ярышмарды. Чачэнцы падбілі першую й астатнюю машыну. Тым самым усё расейскае войска на магло ехаць ні назад (адступаць) ні наперад (наступаць), бо горная мясцовасьць не давала магчымасьці выкарыстаць цяжкую тэхніку (танкі, БМП і г. д.). Усюды былі высокія халмы й горы, дзе акапаліся чачэнцы. Бітва цягнулася да 18:00. Пасьля чачэнцы пачалі адыход. Амаль усе расейцы былі забітыя.
Баі каля вёскі Ярышмарды далі прычыну да новых нападаў на прэзыдэнта Ельцына. Яго абвінавачвалі ў бездапаможнасьці й слабасьці. Чачэнцы ж маглі даказаць усяму сьвету, што яны могуць ваяваць з расейцамі й перамагаць. Чачэнскае войска захавала сваю баяздольнасьць.