Бітва пры Нёў-Шапэль | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
![]() ![]() ![]() ![]() | ![]() | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
![]() | ![]() | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
4 дывізіі | 3 дывізіі | ||||||||
Страты | |||||||||
11 200 забітых, параненых і зьніклых:
| 8600 забітых, параненых і зьніклых | ||||||||
Бі́тва пры Нёў-Шапэль (7—13 сакавіка 1915) — наступ ангельскіх войскаў, сумесна з бэльгійскімі часткамі, праведзенае каля вёскі Нёў-Шапэль, падчас Першай сусьветнай вайны. Пастаўленай мэты, а менавіта прарыву нямецкага фронту, ангельскія войскі не дасягнулі.
У сакавіку 1915 году ангельскае камандаваньне пастанавіла правесьці лякальны наступ у Нёў-Шапэль, задзейнічаўшы 2 армейскіх корпусу. Таксама плянаваліся адцягваючыя дзеяньні сіламі 2-й ангельскай арміі і бэльгійскімі часткамі. Француская армія аказвала падтрымку ў гэтым наступе толькі артылерыяй.
7 сакавіка пасьля артылерыйскай падрыхтоўкі на фронце працягласьцю 3 км, ангельскія войскі атакавалі пазыцыі 7-га нямецкага корпусу. Пасьля распачатых баёў, наступаўшым атрымалася авалодаць вёскай Нёў-Шапэль і першай нямецкай лініяй абароны. Затым, каб падрыхтавацца да другой атацы, ангельцы былі вымушаныя спыніць наступ, што дало магчымасьць немцам падцягнуць рэзэрвы. Наступныя напады брытанцаў пасьпяхова адбіваліся немцамі, якія нярэдка распачыналі контратакі. Наступ ангельцаў захлынуўся. Генэрал Фрэнч, з-за страт і недахопу снарадаў быў вымушаны спыніць наступ.
Ангельская армія страціла каля 11 000 забітымі і параненымі. Наступ пры Нёў-Шапэль аказаўся няўдалым для саюзьнікаў.