Вага́ньні — працэс, цягам якога сыстэма пэрыядычна праходзіць праз аднолькавае мноства станаў. Гэтае мноства станаў называюць фазамі.
Функцыя стану сыстэмы, якая вагаецца, зьяўляецца пэрыядычнай. Справядліва і адваротнае: калі функцыя стану сыстэмы ў пэўным працэсе зьяўляецца пэрыядычнай (гэта значыць, што існуе такі прамежак часу T, што f(t + T) = f(t)), то гэты працэс зьяўляецца ваганьнем.
Адрэзак часу T, празь які паўтараюцца фазы ваганьняў, называюць пэрыядам ваганьняў. Велічыня, адваротная да T, называецца частасьцю ваганьняў:
Частасьць ваганьняў паказвае, колькі поўных ваганьняў адбываецца за адзінку часу.
Найпрасьцейшым відам ваганьняў зьяўляюцца гарманічныя ваганьні. Любы іншы від ваганьняў можна прадставіць сумаю гарманічных ваганьняў (глядзіце шэраг Фур’е).
Ваганьні — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |