Вадзім Мілько

Вадзім Мілько
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 жніўня 1986(1986-08-22)[1] (38 гадоў)
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2008
2002—2003
2003—2007
2008
2008—2009
2009—2012
2012
2013—2014
2014—2017
2017
2017—2024
Дынама Кіеў
Дынама-3 Кіеў (арэнда)
Дынама-2 Кіеў (арэнда)
Харкаў (арэнда)
Харкаў
Зара
Ворскла
Белшына
Слуцак
Верас
Колас
2 (0)
28 (0)
76 (12)
12 (0)
27 (0)
44 (1)
2 (0)
28 (3)
71 (4)
1 (0)
171 (13)

Вадзім Мілько (па-ўкраінску: Вадим Мілько; нарадзіўся 22 жніўня 1986 году, Первамайск, УССР) — колішні ўкраінскі футбаліст, абаронца.

Футболам пачаў займацца з шасьці гадоў пад наглядам свайго бацькі, які быў прафэсійным футбалістам. У 13 гадоў паступіў у кіеўскі спортінтэрнат. Бацькі засталіся ў Первамайску. На адным з турніраў яго прыкмецілі прадстаўнікі «Дынама» і ў 2002 годзе ён трапіў у сыстэму гэтага клюбу. Менш за год выступаў за трэцюю каманду, пасьля чаго дабраўся да другой.

Дэбютаваў у «Дынама-3» 25 ліпеня 2002 году ў матчы супраць тэрнопальскай «Нівы», які скончыўся на карысьць дынамаўцаў зь лікам 2:3. У «Дынама-2» першы матч згуляў 18 ліпеня 2003 году ў матчы супраць «Мэталісту» (7:5). У галоўнай камандзе «Дынама» згуляў 17 чэрвеня 2007 году, які быў апошнім матчам кіяўлянаў у чэмпіянаце, тады кіяўляне гулялі другім складам супраць іншага сталічнага клюбу «Арсэналу» (0:1)[2]. Мілько адгуляў 72 хвіліны, пасьля чаго яго замяніў Дзяніс Алейнік.

Сэзон 2007—2008 гадоў пачаў у «Дынама», але згуляў толькі адну гульню ў 11-м туры супраць «Нафтавіку» (0:1). Другую палову сэзону правёў гуляючы на правах арэнды за клюб «Харкаў»[3]. Улетку 2012 году падпісаў кантракт з «Ворсклай»[4].

З 2014 году зьяўляецца гульцом дэбютанта вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі клюбу «Слуцак», за які дэбютаваў 30 сакавіка 2014 году ў гасьцявым пераможным матчы супраць гарадзенскага «Нёману»[5]. У пачатку ліпеня 2014 году пакінуў «Слуцак»[6], але ўжо праз два тыдні вярнуўся ў каманду[7]. У сакавіку 2017 году перайшоў у клюб «Верас» з Роўна[8].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Слуцак 2015 Найвышэйшая ліга 24 1
2016 Найвышэйшая ліга 27 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]