Вадзім Пабудзей

Вадзім Пабудзей
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 сьнежня 1994(1994-12-17)[1] (29 гадоў)
Рост 181 см
Вага 80 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Нумар 30
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2015 Баранавічы 65 (6)
2016 Дынама Берасьце 21 (2)
2017—2018 Іслач 37 (3)
2019 Дняпро Магілёў[d] 30 (4)
2020 Жэтысу 14 (1)
2021 Гомель 29 (7)
2022—4 Тарпэда-БелАЗ 80 (8)
Зборныя
2014—2015 Беларусь (да 21) 5 (0)
2021 Беларусь 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 лістапада 2024.

Вадзі́м Пабудзе́й (нарадзіўся 17 сьнежня 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага клюбу «Тарпэда-БелАЗ».

Выхаванец ДЮСШ СПК Агарэвічы Ганцавіцкага раёну. Гуляў за мясцовы клюб «Ганцавічы» ў чэмпіянаце Берасьцейскай вобласьці. У 2013 годзе дапамог сваёй камандзе стаць чэмпіёнам, забіўшы гол у фінальным матчы супраць «Берасьцежылбуда». У жніўні 2013 году далучыўся таксама да клюбу Другой лігі чэмпіянату Беларусі «Баранавічы». Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе клюбу, а на наступны год разам зь ім выйграў Другую лігу. У сэзоне 2015 году быў адным зь лідэраў «Баранавічаў» у Першай лізе.

У сакавіку 2016 году быў запрошаны на прагляд у берасьцейскае «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт. 16 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, правёўшы ўсё 90 хвілінаў у матчы супраць «Белшыны» (2:4). У першай палове сэзону 2016 году трывала гуляў у стартавым складзе дынамаўцаў на розных флянгах паўабароны, пасьля пачаз пераважна выходзіць на замену. У красавіку 2017 году перайшоў у «Іслач»[4]. Пачынаў сэзон у асноўным складзе каманды, аднак пазьней пачаў радзей зьяўляцца на полі. У канцы сэзону вярнуў месца ў першай адзінаццатцы і трыма сваімі галамі дапамог камандзе захаваць месца ў Найвышэйшай лізе. У сэзоне 2018 году зьяўляўся на полі нерэгулярна. У студзені 2019 году пакінуў «Іслач»[5]. Неўзабаве пасьля зыходу зь «Іслачы» выправіўся на прагляд у менскі «Прамень» і склаў з клюбам працоўную дамову[6]. У сакавіку 2019 году «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся зь мясцовым «Дняпром», і паўабаронца стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Трывала гуляў у асноўным складзе, але ня здолеў выратаваць магілёўскую каманду ад вылету з Найвышэйшай лігі.

У студзені 2020 году далучыўся да казаскага клюбу «Жэтысу» і ў выніку падпісаў зь ім кантракт[7]. У «Жэтысу» чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на замену. У студзені 2021 году стала вядома, што Пабудзей поруч зь іншымі беларускімі гульцамі пакінуў «Жэтысу»[8].

У студзені 2021 году пачаў трэнавацца з «Гомлем» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. Хутка замацаваўся ў складзе і стаў адным з асноўных футбалістаў каманды, дапамогшы ёй заняць чацьвертае месца ў чэмпіянаце Беларусі 2021 году. У студзені 2022 году перайшоў у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ»[10], дзе таксама пачаў гуляць у першай адзінаццатцы. У лістападзе 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам да сканчэньня 2024 году[11]

У канцы 2014 году, яшчэ калі абараняў колеры другалігавых «Баранавічаў», быў заўважаны галоўным трэнэрам моладзевай зборнай Беларусі Ігарам Кавалевічам і запрошаны ў каманду. Дэбютаваў у моладзевай зборнай 14 лістапада 2014 году, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць зборнай Летувы. У студзені 2015 году ў складзе беларускай каманды браў удзел у Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу, пасьля чаго перастаў выклікацца ў зборную.

8 кастрычніка 2021 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Эстоніі (0:2).

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2016 Найвышэйшая ліга 21 2
Іслач 2017 Найвышэйшая ліга 19 3
2018 Найвышэйшая ліга 18 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]