Грамадзянскія асобы й салдаты былі ўзятыя ў закладнікі[43], зьдзейсьненыя масавыя забойствы грамадзянскіх асоб Ізраіля, адбыліся шматлікія выпадкі гвалту ў дачыненьні да ізраільскіх жанчын[44][45][46].
Напярэдадні кампаніі ХАМАС ля разьдзяляльнага плота паміж Ізраілем і Газай на працягу трох тыдняў адбываліся сутычкі[47]. 29 верасьня ХАМАС і Ізраіль заключылі перамір’е, якое прыпыніла хвалю гвалту на мяжы[48].
У якасьці прычыны да апэрацыі Махамэд Дэйф, кіраўнік ваеннага крыла ХАМАС, назваў «узыход габрэяў на Храмавую гару» падчас Сьвята кушчаў[50]. Лідар групоўкі Саліх аль-Аруры заявіў, што напад стаў адказам «на злачынствы акупацыі», дадаўшы, што баевікі абаранялі мячэт Аль-Акса й тысячы палестынскіх зьняволеных, якія ўтрымліваюцца Ізраілем[51].
Кампанія пачалася 7 кастрычніка ў 06:34 раніцы[48], калі палестыны запусьцілі ў бок ізраільцян ад 2200[52] да 5400[53] ракет. Пад удар трапіла тэрыторыя ад Дымоны на поўдні да Ход-ха-Шарона на поўначы і Ерусаліма на ўсходзе[54]. Пад прыкрыцьцём абстрэлаў каля 1000[52] баевікоў на матацыклах, грузавіках, параплянах, пікапах і квадрацыклах[55][48][49] праніклі на тэрыторыі праціўніка, у тым ліку праз праломы ў агароджах ЦАХАЛ. Ізраільцяне былі засьпеты нападам зьнянацку[56].
Баевікі ўварваліся ў чатыры невялікія сельскія ізраільскія абшчыны, прыгранічны горад Сдэрот і дзьве ваенныя базы. Ізраільскія СМІ паведамілі, што сем абшчын перайшлі пад кантроль ХАМАС, у тым ліку Нахаль Оз, Кфар Аза, Маген і Суфа Бехер[49]. Паліцэйскі ўчастак Сдэрота таксама быў захоплены апалчэнцамі[57]. Разам зь ім атрады ХАМАС выбілі праціўніка з пагранпаста «Эрэз»[58]. Сутыкненьні ахапілі гарады Афакім[59], Зікім[60] і Рэім. Апошні ізраільскія сілы ўтрымалі, адлюстраваўшы напад ворага[61]. У палестынскіх СМІ паведамлялася, што на тэрыторыі сэктара Газа былі захопленыя целы ізраільскіх вайскоўцаў, а таксама ваенная тэхніка. Гэтая інфармацыя не была пацьверджаная ўладамі Ізраіля[62].
Тым часам ізраільскія вайскоўцы прывялі краіну ў стан поўнай баявой гатоўнасьці й пачалі наносіць ўдары па аб’ектам у Газе[63]. Была актываваная сістэма СПА «Жалезны купал»[57]. Прэм’ер-міністар Бэньямін Нэтаньягу склікаў экстраны сход органаў бясьпекі[64]. Пазьней ён абвясьціў насельніцтву пра «стан вайны»[49]. Армія Ізраіля пачала контртэрарыстычную апэрацыю «Жалезныя мячы» ў сэктары Газа. Міністар абароны краіны паведаміў аб масавым прызыве рэзэрвістаў[58].
Ноччу 8 кастрычніка ізраільскія войскі пачалі ачыстку горада Сдэрот ад праціўніка[65]. Раніцай лібанскага групоўка «Хезбала» з тэрыторыі Лібану абстраляла ракетамі і знарадамі раён фэрм Шэбаа; у адказ артылерыя ЦАХАЛ нанесла ўдары па Паўднёвым Лібане[66][6]. На працягу дня ЦАХАЛ адбіў 22 аб’екты[67], у тым ліку паліцэйскі ўчастак у Сдэроце[68]. Кабінэт бясьпекі Ізраіля афіцыйна абвясьціў стан вайны[69].
9 кастрычніка Армія абароны Ізраіля заявіла, што за ноч атакавала 500 мэтаў у сэктары Газа і ўстанавіла поўны кантроль над ізраільскімі гарадамі вакол агароджы па перымэтры. Аднак у Сдэроце баі працягваліся[70]. Ізраільцяне адключылі Газе электрычнасьць і блякавалі ўвоз прадуктаў харчаваньня й паліва. Міністар абароны краіны Ё. Галант заявіў, што
мы змагаемся з чалавечымі жывёламі й дзейнічаем адпаведным чынам[71].
Ё. Галант заявіў:
ХАМАС хацеў перамен у Газе, ён зьменіцца на 180 градусаў ад таго, што ён думаў. Яны пашкадуюць пра гэты момант, Газа ніколі ня вернецца да таго, што было[72].
Ён жа падкрэсьліў, што ізраільскія вайскоўцы ня будуць несьці адказнасьць, правілы вайны і ваенныя суды адмененыя[73]. Тым часам
ізраільскія самалёты таксама нанесьлі ўдар па памежным пераходзе Рафах, які злучае Газу і Эгіпет[74]. Увечары з боку Сырыі быў абстраляны рэґіён Галанскіх вышынь. У адказ ЦАХАЛ нанёс удары па тэрыторыі Сырыі[75].
11 кастрычніка самалёты ЦАХАЛ нанесьлі ўдары і разбурылі некалькі будынкаў ісламскага ўнівэрсытэту Газы[76]. Працягнуліся ракетныя абстрэлы ізраільскай тэрыторыі. Пад удары трапіў горад Ашкелон[77]. Пад Наблусам габрэйскія пасяленцы атакавалі палестынскую вёску, забіўшы траіх чалавек[78]. Таксама адбыліся новыя сутыкненьні на мяжы зь Лібанам[79].
Увечары 11 кастрычніка міністар-абароны Ё. Галант і прэм’ер-міністар Б. Нетаньяху зьвярнуліся да нацыі:
Габрэйскі народ ня ведаў такіх падзеяў з 1947 году, мы сатрэм ХАМАС з твару Зямлі".[80]
12 кастрычніка ізраільскія сілы разбамбілі пазыцыі «Нухба» (элітнага падразьдзяленьня ХАМАСу) і камандныя цэнтры праціўніка. Тым часам палестынскі бок вёў абстрэл ізраільскага Сдэрота[81]. ЦАХАЛ атакаваў міжнародныя аэрапорты Дамаска і Алепа[82], а на Заходнім беразе ізраільскія пасяленцы напалі на пахавальную працэсію палестынцаў[83][84]. У той жа дзень, Халеб Махтаб з НФВП адкрыў агонь па супрацоўніках паліцыі каля ўваходу ў паліцэйскі ўчастак «Шалем». У выніку нападу двое паліцыянтаў былі параненыя, адзін зь іх цяжка, у другога — лёгкія раненьні, а сам тэрарыст ліквідаваны[85].
13 кастрычніка, паводле зьвестак ААІ, ізраільскія самалёты нанесьлі ўдары па 750 вайсковых цэлях на поўначы Газы за ноч[86][87][88][89]. Некаторыя палітыкі сьцьвярджаюць, што ізраільскія вайскоўцы ўжылі белы фосфар пры абстрэле варожай тэрыторыі[90]. У сваю чаргу ХАМАС нанёс удар па аэрапорце Бэн-Гурыён, куды прыбывала амэрыканская ваенная дапамога[91]. Увечары армія Ізраіля правяла наземныя рэйды ў сэктары Газа[92][93].
Станам на раніцу 7 кастрычніка з боку ізраільцян загінула 11 чалавек[53], страчаны 1 танк Merkava. Таксама 35 вайскоўцаў, паліцыянтаў і цывільных асобаў трапілі ў палон[94]. Палестыны страцілі 2 мірных грамадзянаў забітымі і 5 параненымі[95]. Да абеду страты сярод ізраільцян склалі 22 загінулых мірных жыхароў і 545 пацярпелі[55][64], пазьней — каля 40 і 750 адпаведна[96] (яшчэ 53 трапілі ў палон[97]). У дадатак 17 грамадзянаў Нэпалу захоплены ў закладнікі, 7 пацярпелі[98]. Да 17 гадзін паведамлялася, што ахвяры палестынцаў павялічыліся да 198 загінулых і 1 610 параненых[99], а ізраільцян — да 100 і 908 адпаведна[100]. Да вечара ізраільскі бок страціў 150 загінулымі і 1 104 пацярпелымі[101]. Крыху пазьней колькасьць ахвяр выглядала наступным чынам: 232 загінулых[52] і 1 790 параненых[102] палестынцаў, 250 загінулых і 1 800 пацярпелых ізраільцян[103][104].
На раніцу 8 кастрычніка паведамлялася пра 256 загінулых[105] і 1 790 пацярпелых[106] з боку Палестыны (дадаткова 20 000 жыхароў Палестыны вымушана пакінулі свае дамы[107]), 300 і 1 864 адпаведна з боку Ізраіля[108], зь іх 2 беларуса. Акрамя таго, ізраільскія салдаты забілі мэдыка з Інданэзіі[109], таксама ад дзеяньняў бакоў загінула 2 рабочых з Тайлянду[110]. Пазьней зраільскія вайскоўцы сьцьвярджалі, што страты праціўніка склалі 400 чалавек загінулымі[111]. Паводле іншых крыніц, колькасьць палестынскіх ахвяр павялічалася да 313 забітымі[112][105]. У сваю чаргу ізраільскія страты павялічыліся да 350 забітых[108].
Вечарам разьлікі ахвяр выглядалі наступным чынам: з боку палестынцаў — 380 загінулых і 2200 пацярпелых[113], зь іх 50 %+ цывільныя асобы[114] (паводле мінстэрства аховы здароўя Палестыны) альбо 400 забітых баевікоў (паводле ЦАХАЛ), з боку Ізраіля — 700 загінулых грамадзянскіх, 2 156 пацярпелых, 100 захоплены ў закладнікі[115], 750 прапаўшых[113], 57 забітых сілавікоў[116][117]. Таксама загінулі 2 аргентынцы[118], 2 тайцаў[119][120], 2 украінцаў[121], 1 камбаджыец[122], 1 чыліец[123][124], 1 француз[125]. 17 нэпальцаў[126] і 11 тайцаў[119] захоплены баевікамі ў закладнікі.
Раніцай 9 кастрычніка палестынцы заяўлялі пра 424 сваіх забітых (413 у Газе[127][128] і 11 на Заходнім беразе[129]) і 2392 пацярпелых (2300 у Газе[130] і 92 на Заходнім беразе[131]). Таксама 74 000 пакінулі свае дамы[132].
Станам на 11 кастрычніка, паводле ўрада Палестыны, зь іх боку загінула 1078 баевікоў і грамадзянскіх (1055[133] і 23 на Заходнім беразе[134]), 5314 пацярпелі (5184 і 130 адпаведна)[133], 263 000 пакінулі свае дамы[135]. Паводле ізраільскай інфармацыі, было забіта 1500 баевікоў[136]. Ізраільцяне страцілі 1200 чалавек забітымі[137], у тым ліку 219 сілавікоў[138][136], 3400 параненымі[139]. Акрамя таго, больш за 200 захоплены ў закладнікі[140]. 6 чалавек загінулі на лібанскай тэрыторыі (4 байцоў Хезбалы і 2 лазутчыка)[141][142]. Таксама ў канфлікце загінулі 82 замежных грамадзян[137].
9 кастрычніка Reuters паведамілі, што Катар выступае пасярэднікам у перамовах паміж Ізраілем і ХАМАСам, каб дамагчыся вызваленьня Ізраільскіх закладніц у абмен на вызваленьне Ізраілем 36 палестынскіх жанчын і дзяцей[143]. Аднак Ізраіль не пацьвердзіў, што такія перамовы вядуцца[143].
Эгіпецкі чыноўнік паведаміў Associated Press, што Ізраіль зьвярнуўся па дапамогу да Эгіпту для забесьпячэньня бясьпекі закладнікаў, якія ўтрымліваюцца палестынскімі баевікамі, і што кіраўнік разьведкі Эгіпту зьвязаўся з ХАМАСам і ісламскім джыгадам для атрыманьня інфармацыі[144] паведамляецца, што эгіпецкія афіцыйныя асобы выступалі пасярэднікамі ў вызваленьні палестынскіх жанчын, якія знаходзяцца ў ізраільскіх турмах, у абмен на ізраільскіх жанчын, захопленых палестынскімі баевікамі[145].
Аргентына, Бразылія й большасьць эўрапейскіх краінаў асудзілі дзеяньні ХАМАС, выказалі салідарнасьць з Ізраілем і заявілі, што Тэль-Авіў мае права абараняцца ад узброеных нападаў, назваўшы тактыку баевікоў тэрарызмам[146][147].
ЗША асудзілі ХАМАС і выказалі падтрымку Ізраілю. У заяве, апублікаванай на сайце Пэнтагона ад імя яго кіраўніка Лойда Остына паведамляецца[148][149][150]:
Наша прыхільнасьць права Ізраіля на самаабарону застаецца непахіснай, і я выказваю спачуваньні семʼям тых, хто загінуў у выніку гэтага агіднага нападу на мірных жыхароў. У бліжэйшыя дні Пэнтагон будзе працаваць над тым, каб у Ізраіля было ўсё неабходнае для абароны й абароны грамадзянскага насельніцтва ад невыбарчага гвалту й тэрарызму.
Некаторыя краіны Лігі арабскіх дзяржаваў, такія як Аман, Емэн і Катар, а таксама не арабскія краіны, такія як Іран, выказалі падтрымку палестынцам, абвінаваціўшы ізраільскі бок у эскаляцыі гвалту. Шэраг іншых краінаў заклікалі да спыненьня агню[147][151].
8 кастрычніка 2023 году Міністэрства замежных справаў Беларусі заявіла пра недапушчальнасьць нападаў на цывільнае насельніцтва ў сувязі са шпіталізаваньнем грамадзянкі і грамадзяніна Беларусі ў выніку ракетнага абстрэлу Ашкелёну (Паўднёвая акруга): «Шакаваныя інфармацыяй аб колькасьці загінулых і параненых у першыя содні канфлікту. Выказваем словы спагады родным і блізкім пацярпелых»[152]. 12 кастрычніка беларускі амбасадар у Ізраілі Яўген Вараб'ёў паведаміў пра трох загінулых ураджэнцаў Беларусі ў выніку ўварваньня з Газы на поўдзень Ізраілю. Сярод іх былі старэйшы сяржант сьледчай паліцыі Віталь Карасік родам з Магілёва і 25-гадовая сяржантка паліцыі Алена Астапенка родам з Рэчыцы, якія загінулі ў баі[153]. Трэцім загінулым быў Стывэн Макарчанка, які стаў ахвярай нападу на музычны фэст «Супэрнова». 16 кастрычніка стала вядома пра загінулага грамадзяніна Беларусі[154]. 20 кастрычніка прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз паведаміў, што ў ходзе баёў загінулі 3 грамадзяніны Беларусі, у тым ліку шпіталізаваная ў першы дзень грамадзянка, і 3 ураджэнцы Беларусі[155]. У выніку 6 лістапада 2023 году «Белавія» вывезла адмысловым рэйсам на Радзіму 117 беларускіх грамадзянаў[156].