Вальтар

Вальтар
кароль лангабардаў[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся VI стагодзьдзе,
  • невядома
Памёр 546,
  • невядома
Дынастыя Lethings[d]
Бацька Wacho[d][1]
Маці Silinga[d][1]

Вальтар (лац. Waltari[2]; ? — 546) — кароль лянгабардаў (каля 540—546), апошні з дынастыі Летынгаў.

Сын і спадчыньнік караля Вака. Заняў сталец у дзіцячым веку. Яго апекуном абралі Альдоіна — найбольш шляхетнага і ўплывовага сярод лянгабардаў. Паводле зьвестак, якія зьмяшчаюцца ў «Паходжаньні народу лянгабардаў», кіраваў 7 гадоў, паводле іншых гістарычных крыніцаў — 3 гады. У працы «Гісторыя лянгабардаў» Павал Дыякан сьцьвярджаў, што Вальтара забілі на загад Альдоіна, які і стаў яго пераемнікам на стальцы. Аднак паводле зьвестак «Вайны з готамі» Пракопіюса Кесарыйскага, Вальтар памёр ад хваробы.

  1. ^ а б Lundy D. R. The Peerage (анг.)
  2. ^ Regum Langobardorum leges de structoribus. — Monachii, 1855. P. 3, 136.