Вальтэр Самуэль | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 сакавіка 1978 (46 гадоў) Фірмат, Аргентына | |
Рост | 183 см | |
Вага | 81 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—1997 1997—2000 2000—2004 2004—2005 2005—2014 2014—2016 |
Ньюэлз Олд Бойз Бока Хуніёрс Рома Рэал Мадрыд Інтэрнацыянале Базэль |
42 (0) 77 (4) 122 (9) 30 (2) 169 (14) 29 (2) |
Зборныя | ||
1999—2010 | Аргентына | 56 (5) |
Ва́льтэр Адрыя́н Люха́н Самуэ́ль (па-гішпанску: Walter Adrián Luján Samuel; нарадзіўся 23 сакавіка 1978 году, Фірмат, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, цэнтральны абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Дзякуючы свайму стылю гульні атрымаў мянушку «Сьцяна».
Кар’еру пачаў у клюбе «Ньюэлз Олд Бойз», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе ў 18 гадоў. Наступным клюбам гульца быў сталічны «Бока Хуніёрс», разам зь якім стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс. Улетку 2000 году перайшоў у склад італьянскай «Ромы», якая выдаткавала на трансфэр 18,9 млн эўра. Разам з Самуэлем рымляне сталі чэмпіёнамі Італіі, а сам Вальтэр прапусьціў толькі 3 гульні каманды ў чэмпіянаце.
У 2004 годзе аргентынец стаў гульцом «Рэалу», аднак ужо на наступны год ён зноўку зьехаў у Італію, на гэты раз у мілянскі «Інтэрнацыянале». У новым клюбе Вальтэр правёў 9 сэзонаў, стаўшы адным з сымбаляў каманды.
23 ліпеня 2014 году 36-гадовы абаронца далучыўся да складу швайцарскага «Базэлю»[1].
«Бока Хуніёрс»:
«Рома»:
«Інтэрнацыянале»: