Валюшня

Валюшня, сукнавальня — вытворчая пабудова для вырабу сукна, валёнак і інш.; або машына па іхнім вырабе (фолюш). Працавала паводле прынцыпу вадзянога млыну, у якой замест жорнаў выкарыстоўваліся ступы з таўкачамі, якія рухала вадзяное кола.