Ванга

Ванга (Вангелія Пандзева Гушцерава, народжаная Дзімітрава) (31 студзеня 1911 — 11 жніўня 1996) — сьляпая баўгарская жанчына-экстрасэнс. Нарадзілася ў Асманскай імпэрыі ў сям’і беднага баўгарскага селяніна. Вялікую частку жыцьця пражыла ў вёсцы Петрыч, на стыку трох межаў (Баўгарыя, Грэцыя, Рэспубліка Македонія). Апошнія 20 гадоў прымала наведвальнікаў у сяле Рупіцэ.