Вапняк

Вапняк

Вапня́к (раку́шнік) — асадкавая горная парода арганічнага, радзей хемагеннага паходжаньня, якая складаецца амаль на 100% з CaCO3 (карбанату кальцу) у форме крышталёў кальцыту рознага памеру.

Вапняк, які складаецца пераважна з ракавін марскіх жывёл і іх аскепкаў, завецца ракушнікам (ракушачнікам).

Рэчывы, якія ўваходзяць у склад вапняку, здольныя хоць і ў малой колькасьці, але рашчыняцца ў вадзе, а таксама павольна раскладацца на вуглякіслы газ і адпаведныя асновы; першы працэс — найважнейшы фактар утварэньня карставых пячор, другі праходзіць на вялікіх глыбінях пад дзеяньнем глыбіннага цяпла зямлі, дае крыніцу газу для мінэральных водаў.