ГК Вардар ПРО | |||
Поўная назва | Rakometen klub Vardar PRO Skopje | ||
---|---|---|---|
Кароткая назва | RK Vardar PRO | ||
Заснаваны | 1961 | ||
Арэна | СРЦ Кале, Скоп’е Зьмяшчальнасьць: 2500 | ||
старшыня | Сяргей Самсоненка | ||
Галоўны трэнэр | Рауль Гансалез Гут’ерэс | ||
Чэмпіянат | Македонская гандбольная супэрліга | ||
2013—14 | 2 | ||
Форма | |||
Клюбныя колеры | |||
| |||
Спасылкі | |||
Афіцыйная бачына | |||
![]() | |||
(абнаўленьне: 22 верасьня 2014) |
ГК «Ва́рдар ПРО» (па-македонску: РК Вардар ПРО) — македонскі гандбольны клюб са Скоп’я. Выступае ў Македонскай гандбольнай супэрлізе і рэгіянальнай СЭГА-лізе. «Вардар» — найбольш пасьпяховы гандбольны клюб Македоніі, 8-разовы чэмпіён і 9-разовы ўладальнік кубку Македоніі.
Гандбольны клюб «Вардар» быў створаны ў 1961 у складзе спартовага клюбу «Вардар» (Скоп’е), заснаванага ў 1947. У Югаславіі каманда не здабыла асаблівага посьпеху, а вось напрыканцы 1990-х стала адной з трох (разам з Мэталюргам і Пэлістэрам) мацнейшых у чэмпіянаце. З 1999 року толькі аднойчы, у 2005, «Вардар» заняў у ім 4-е месца; ва ўсіх астатніх сэзонах ён станавіўся ці пераможцам, ці займаў другое месца. Клюб мае найбольшую колькасьць нацыянальных тытулаў (8-разовыя чэмпіёны і 9-разовыя ўладальнікі кубку Македоніі).
«Вардар» 5 разоў выступаў у Лізе чэмпіёнаў і тройчы даходзіў да паўфіналу Кубку ўладальнікаў кубкаў ЭГФ. У 2012 македонскі клюб стаў пераможцам першага розыгрышу міжнароднай СЭГА-лігі[1].
Клюб мае ва ўласнасьці спартовую арэну СРЦ Кале зьмяшчальнасьцю 2500 гледачоў.