Варшаўскі ўнівэрсытэт | |
Uniwersytet Warszawski | |
![]() | |
![]() Лягатып | |
па-лацінску: Universitas Varsoviensis | |
Заснаваны | 19 лістапада 1816 |
---|---|
Велічыня фонду | $132 000 000 |
Рэктар | Катажына Халасінска-Мацукаў |
Колькасьць студэнтаў | 56 663 (лістапад 2006) |
Колькасьць асьпірантаў | 2148 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 52°14′25″ пн. ш. 21°1′9″ у. д. / 52.24028° пн. ш. 21.01917° у. д.Каардынаты: 52°14′25″ пн. ш. 21°1′9″ у. д. / 52.24028° пн. ш. 21.01917° у. д. |
Горад | Варшава |
Краіна | Польшча |
Знаходзіцца ў складзе | Эразмус, ЭАУ |
Вэб-сайт | uw.edu.pl |
Варшаўскі ўнівэрсытэт на мапе Польшчы ![]() ![]() Варшаўскі ўнівэрсытэт |
Варшаўскі ўнівэрсытэт (па-польску: Uniwersytet Warszawski) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых унівэрсытэтаў у Польшчы.
Загадчыкам беларускае філялёгіі была прызначана прафэсар Антаніна Яблонская, якая прыцягнула да супрацоўніцтва выпускніцу Менскага ўнівэрсытэта імя Уладзімера Леніна Лідзію Базылюк і праз нейкі час — Аляксандра Баршчэўскага з Лодзі[1]. Набор вучняў да ВНУ займаліся ГП БГКТ і дырэкцыі ліцэяў у Бельску і Гайнаўцы. Пасьля просьбаў Варшаўскага аддзелу БГКТ і з дапамогаю пасольства СССР, 16 кастрычніка 1956 году прыбылі зь Менску прафэсары Мікалай Бірыла і Васіль Тарасаў — выкладчыкі беларускае мовы і гісторыі літаратуры. На вакзале ў Варшаве сустрэлі іх прафэсар Антаніна Яблонская, прадстаўнікі міністэрства ўнутраных спраў Польшчы, ад БГКТ — Анатоль Якаўлюк і Юры Туронак, таксама студэнткі Ганна Багроўская, Вольга Федаровіч, Валянціна Амельянчук і Надзея Васілюк. Пасьля сустрэчы Юры Туронак запісаў у сваім дзёньніку: «Плян выкананы на 100% — маем памяшканьне і філалёгію»[1].
На красавік 2012 г. ва ўнівэрсытэце працавала катэдра беларускай філялёгіі[2].
Варшаўскі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў