Васіль Кошачкін | ||
---|---|---|
![]() | ||
Рост | 201 см | |
Вага | 100 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 27 сакавіка 1983 (41 год) | |
Месца нараджэньня | Тальяці, СССР | |
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | ![]() | |
Драфт НХЛ | 233, 2002 Тампа Бэй Лайтнінг | |
Гульнявая кар’ера | 2002—2023 |
Васіль Кошачкін (па-расейску: Василий Кошечкин; нарадзіўся 27 сакавіка 1983 году, Тальяці, СССР) — колішні расейскі хакеіст, брамнік зборнай Расеі. Заслужаны майстар спорту Расеі (2010). Выхаванец тальяцінскага хакею.
Васіль зьяўляецца выхаванцам спартовай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскай рэзэрвы па хакеі з шайбай клюбу «Лада». Сваю прафэсійную кар’еру пачаў у 2002 годзе ў складзе клюбу вышэйшай лігі «Алімпіі» з Кірава-Чапецку. У тым жа сэзоне Кошачкін таксама выступаў у складзе альмецьеўскага «Нафтавіку». Таксама ў тым годзе на драфце НХЛ Васіль быў абраны ў 8 раўндзе пад агульным 233 нумарам клюбам «Тампа Бэй Лайтнінг»[2].
У 2003 годзе Кошачкін дэбютаваў у Супэрлізе ў складзе роднай «Лады», дзе і выступаў да 2007 году, двойчы стаўшы прызэрам расейскіх першынстваў. Сэзон 2007—2008 гадоў брамнік правёў у казанскім «Ак Барсе»[3], пасьля чаго зноўку вярнуўся ў Тальяці[4]. У сярэдзіне сэзону 2009—2010 гадоў Кошачкін стаў гульцом магнітагорскага «Мэталюргу»[5].
30 чэрвеня 2010 году Васіль падпісаў кантракт з чарапавецкай «Северстальлю»[6], у складзе якой у сэзоне 2010—2011 гадоў правёў 38 матчаў з каэфіцыентам надзейнасьці 2,81. Таксама Кошачкін быў прызнаны найлепшым гульцом «Северсталі» паводле вэрсіі заўзятараў чарапавецкага клюбу, набраўшы 29,92% галасоў[7]. 1 траўня 2013 году Васіль вярнуўся ў магнітагорскі «Мэталюрг», у складзе якога стаў уладальнікам Кубка Гагарына ў першым жа сваім сэзоне.
У складзе зборнай Расеі Васіль удзельнічае ў чэмпіянатах сьвету з 2007 году. Разам са зборнай станавіўся чэмпіёнам сьвету 2009 году на першынстве ў Швайцарыі.
«Мэталюрг»
Расея