Васіль Несьцярэнка

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Несьцярэнка.
Васіль Несьцярэнка
Дата нараджэньня 2 сьнежня 1934(1934-12-02)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 жніўня 2008(2008-08-25)[2] (73 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Маскоўская вышэйшая тэхнічная вучэльня імя Баўмана
Занятак навуковец, дзяржаўны дзяяч
Навуковая сфэра Ядзерная энэргетыка
Месца працы Інстытут ядзернай энэргетыкі АН БССР
Інстытут радыяцыйнай бясьпекі «Белрад»
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[d][3] (1968)
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны»
Дзяржаўная прэмія БССР Заслужаны дзяяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Васі́ль Бары́савіч Несьцярэ́нка (2 сьнежня 1934 — 25 жніўня 2008) — беларускі фізык, ганаровы дзяяч навукі і тэхнікі БССР (1979). Аўтар больш за 300 навуковых працаў, болей за 320 вынаходніцтваў.

Нарадзіўся ў вёсцы Красны Кут (цяпер у Луганскай вобласьці Ўкраіны). У 1958 годзе скончыў Маскоўскую вышэйшую тэхнічную вучэльню імя Баўмана (цяпер Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт імя Баўмана). У 1958—1962 — навуковы супрацоўнік Інстытуту рухавікоў АН СССР. 1963—1965 — загаднік лябараторыі Інстытуту цепла- і масаабмену АН БССР.

1965—1977 — загаднік аддзелам і намесьнік дырэктара па навуковай працы, 1977—1987 — дырэктар Інстытуту ядзернай энэргетыкі АН БССР. Таксама ў 1971—1987 — генэральны канструктар перасоўнай атамнай электрастанцыі «Памір».

У 1980—1985 — дэпутат Вярхоўнага Савету БССР.

З 1990 року — дырэктар незалежнага беларускага інстытуту радыяцыйнай бясьпекі «Белрад», заснаванага ў 1989 пры дапамозе Андрэя Сахарава, Алеся Адамовіча і Анатоля Карпава[4]. 1990—1994 — старшыня аб’яднанага экспэртнага камітэту Беларусі, Украіны й Расеі.

За сваю дзейнасьць быў звольнены з працы і зазнаў пагрозы ад Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, які пагражаў адправіць яго ў псыхіятрычную лякарню. Аднак пазьней беларускія ўлады прапанавалі яму працу ў дзяржаўным інстытуце «пры ўмове, што ён больш ня будзе займацца чарнобыльскай дзейнасьцю». Пазьбег двух замахаў на жыцьцё[5].

Апошнія рокі жыцьця быў праціўнікам пабудовы АЭС у Беларусі[6].

Памёр 25 жніўня 2008 року ў Рэспубліканскім шпіталі Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта пасьля апэрацыі на страўніку. Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску[7].

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працаваў у галіне ядзернай энэргетыкі і радыяцыйнай бясьпекі.

Аўтар больш як 300 навуковых працаў, у тым ліку 15 манаграфіяў, болей за 320 вынаходніцтваў.

Праца ў Чарнобылі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з самага пачатку, скідаючы кантэйнэры з вадкім азотам з гелікаптэру ў рэактар. Нягледзячы на высокі ўзровень радыяцыі над гэтай зонай, ён здолеў выжыць, аднак астатнія тры пажарнікі зь ягонага гелікаптэру памерлі[5][8].

Праводзіў досьледы прадуктаў харчаваньня ў забруджаных радыяцыяй раёнах Беларусі, дамагаўся выселіць людзей з зоны радыюсам 100 км ад ЧАЭС[9].

Узнагароды і званьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Bibliothèque nationale de France Vasilij Borisovič Nesterenko // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ http://www.lalibre.be/debats/opinions/article/441496/mort-d-un-dissident.html
  3. ^ Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі (белар.) — 2015.
  4. ^ Le Crime de Tchernobyl, le Goulag nucléaire, de Wladimir Tchertkoff, Actes Sud, avril 2006. p. 155.
  5. ^ а б Le Crime de Tchernobyl, le Goulag nucléaire, de Wladimir Tchertkoff, Actes Sud, avril 2006.
  6. ^ Іна Студзінская (27 жніўня 2008) “Вянок памяці”: Васіль Несьцярэнка Грамадзтва. Радыё «Свабода»Праверана 3 траўня 2011 г.
  7. ^ Архіў навін 2008 года Архив новостей. НАН РБ (27 жніўня 2008). Праверана 17 кастрычніка 2011 г.
  8. ^ Майя Шендрик. Василий Нестеренко: «Нас сегодня облучают продукты питания» // 7 дней. — 2000. — № 46. — С. 5.
  9. ^ Юры Весялкоўскі. Ад Гарбачова да Белавежы. Чарнобыльская аварыя. Беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат». Праверана 14 лістапада 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]